Лёгкаатлеткі Вольга Мазуронак і Дар'я Барысевіч рыхтуюцца да Алімпіяды асобна — за кошт Фонда спартыўнай салідарнасці

Раней яны падпісалі адкрыты ліст спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту, пасля чаго апынуліся ў няміласці дзяржаўных органаў.

Вольга Мазуронак і Дар'я Барысевіч вылецелі на вучэбна-трэніровачны збор. Лёгкаатлетак прафінансаваў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Збор праходзіць у Турцыі з 3-га па 25-га снежня.

Нагадаем, што на днях двухразовая чэмпіёнка Еўропы ў марафонскім бегу Вольга Мазуронак распавяла пра тое, што не адправіцца на запланаваны збор з камандай:

«Пасля таго, як я падпісала ліст, на маю падрыхтоўку не выдзелена ніводнага рубля! Нуль, разумееце?! Нас усіх атэставалі ў закрытым рэжыме, гэта значыць без нашага ўдзелу. У студзені нацыянальная каманда выязджае на збор у Турцыю. Маё прозвішча са спісу ўдзельнікаў збору выкрасліў асабіста міністр спорту Кавальчук. Кажуць, ён пакрыўдзіўся на тое, што ў адным з інтэрв'ю я назвала яго некампетэнтным. Ведаю, што галоўны трэнер Юрый Майсевіч завіхаўся за мяне, але нічога не дамогся. Мне сказалі, што я павінна пайсці да яго на прыём і неяк загладзіць сітуацыю.

Я магу пайсці, але што я яму скажу? Ён пазбавіў мяне прэзідэнцкай стыпендыі, якую я зарабіла катаржнай працай і высокімі вынікамі. Акрамя перамогі на ЧЕ-2018, я фінішавала пятай на Алімпійскіх гульнях і ў цяжкім марафоне на леташнім ЧС у Досе», — сказала Мазуронак.

Такім чынам, праблемы больш няма і сарваны збор адбудзецца. А гэта значыць, спартсменкі працягнуць падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў у Токіа! — паведамляе прэс-служба Фонда спартыўнай салідарнасці

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: