Андрэй Краўчанка пасля вяртання з жодзінскага ізалятара. Фота TUT.BY
Вядомы многаборац і алімпійскі прызёр Андрэй Краўчанка выказаў жаданне выступіць на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам.
«Вядома, мне хацелася б выступіць на Гульнях за Беларусь, таму што гэта краіна, за якую я ўсё жыццё выступаў. Але пры дадзенай уладзе я хачу выступаць пад нейтральным сцягам, таму што я не хачу прадстаўляць гэты рэжым наогул. Ні ў якіх праявах», —
цытуе Краўчанку «Трыбуна» са спасылкай на
«Радыё Свабода».