«Людзей прывозілі ў крыві, у бруднай вопратцы»

Сёння АМАП затрымаў і шмат каго з журналістаў.  Журналісткі "КП" Ірына Козлік, Ганна Рыбчынская, Дар'я Пуцейка, а таксама галоўны рэдактар ​​Андрэй Ляўкоўскі правялі ў Заводскім РУУС дзесьці 2 гадзіны. Вось што яны распавялі на воле. 
 
Першамайскі РУУС. Фота з фейсбуку Севярына Квяткоўскага. Аўтар фота Аляксей Братачкін

Першамайскі РУУС. Фота з фейсбуку Севярына Квяткоўскага. Аўтар фота Аляксей Братачкін


— Нас затрымалі недалёка ад станцыі метро "Парк Чалюскінцаў". Людзі не пускалі прайсці па праспекце. Тых, хто задаваў пытанні, затрымлівалі. Мы сказалі, што журналісты, у нас былі журналісцкія бэйджы на шыі, мы прапаноўвалі паглядзець дакументы. Пасадзілі ў аўтобус. Затрымлівалі нас у Першамайскім раёне, але павезлі ў Заводскі РУУС. Сказалі, што РУУС Першамайскага раёна не гумовы. Калі нас прывезлі, каля сцяны стаялі людзі. Нас таксама паставілі ўздоўж сцяны. Нельга было размаўляць, глядзець, як абшукваюць людзей. Потым адводзілі да іншай сцяны. Праз паўгадзіны прыехаў яшчэ адзін аўтобус — былі збітыя людзі, у бруднай вопратцы, з крывёю на твары. Убачылі журналіста з "Нашай нівы", Генадзя Барбарыча, Любоў Лунёву з аператарам. З 90 людзей, па словах міліцыянтаў, было 9 журналістаў. Зараз усіх журналістаў адпусцілі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: