Людзі з інваліднасцю выйшлі на мірную акцыю пратэсту

Каля 50 чалавек з інваліднасцю выйшлі на акцыю на праспекце Пераможцаў у Мінску. Людзі на вазках, невідушчыя і глухія – усе яны не згодны з дзеяннямі ўладаў.


На праспект Пераможцаў, недалёка ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны выйшлі людзей з інваліднасцю з розных грамадскіх арганізацый: Беларускае таварыства інвалідаў па зроку, Беларускае таварыства інвалідаў, Беларускае таварыства глухіх, Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

Міхаіл Антоненка, намеснік старшыні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, выступіў арганізатарам акцыі: “Мы за тое, каб былі арганізаваны свабодныя выбары. Калі затрымліваюць кандыдатаў у прэзідэнты, калі хапаюць іншых грамадзян, канечне, гэта ўсё настройвае супраць улады нават тых, хто быў да яе лаяльны. Нашы людзі з інваліднасцю ведаюць, як яны галасавалі. Нас 600 тысяч. У кожнага сям’я, знаёмыя, сябры… Гэта – вялікая частка выбаршчыкаў”.

Міхаіл Антоненка кажа, што людзі з інваліднасцю аб’ядналіся і выйшлі, каб паказаць, што яны – супраць рэжыму: “Мы за новую Беларусь, якую будзе будаваць народ, а не ўлада, якая сябе дэскрэдытавала”.

Міхаіл Антоненка прапанаваў прыбраць помнік Леніна з цэнтральных плошчаў у краіне і паставіць помнік беларускай жанчыне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: