Лукашэнка праапераваны

Аляксандру Лукашэнку зрабілі аперацыю на каленным суставе.



Пра гэта заявіла ягоная прэс-сакратарка Наталля Кірсанава (Эйсмант).
 
 
Яна сцвярджае, што Лукашэнка атрымаў траўму падчас адной з хакейных трэніровак.
 
 
«Аперацыя была планавай, але з-за шчыльнага графіка прэзідэнта правесці яе раней было немагчыма. Цяпер прэзідэнт адчувае сябе здавальняюча. Ён знаходзіцца ў сваёй загараднай рэзідэнцыі. Для рэабілітацыі спатрэбіцца 3-4 дні. Свае абавязкі прэзідэнт выконвае ў поўным аб'ёме», — заявіла прэс-сакратар.
 
 
Аперацыю правялі ў лечкамісіі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: