Лукашэнка анансаваў, што школьныя вакацыі «ў каранапсіхозе» могуць працягнуць

Беларускі кіраўнік, хоць і лічыць працяг канікул няправільным, але абяцае ўлічыць меркаванне бацькоў: «Гэта іх дзеці... Як яны прымуць рашэнне ў гэтым каранапсіхозе, так і будзе», паведамляе «Еўрарадыё»

Фота: РИА Новости

Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што школьныя вакацыі ў Беларусі могуць працягнуць на тыдзень. У пятніцу ён быў з рабочым візітам у Смалявіцкім раёне, наведваў мясцовыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, але выказваўся на самыя розныя тэмы.

"Заўтра-паслязаўтра мною будзе прынятае рашэнне, — гаварыў Лукашэнка. — Найхутчэй, мы працягнем на тыдзень".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у суботу ён чакае даклад міністра адукацыі. Выслухае і меркаванне міністра аховы здароўя. На сённяшні дзень многія бацькі не гатовы адпускаць дзяцей у школу, сказаў ён.

"Патрабаванні працягнуць вакацыі з боку бацькоў, медыцыны — гэта няправільна", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. Ён паабяцаў, што, тым не менш, меркаванне бацькоў будзе ўлічана. "Гэта іх дзеці, — заявіў Лукашэнка. — Як яны прымуць рашэнне ў гэтым каранапсіхозе, так і будзе".

Вясновыя канікулы ў беларускіх школьнікаў пачаліся 30 сакавіка і мусілі скласці 6 дзён.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: