Лукашэнка дазволіў ахоўнікам прыватнай кампаніі страляць і прымяняць фізічную сілу

Лукашэнка падпісаў указ №227, якім ТАА «ГардСервіс» дадзена права аказваць ахоўныя паслугі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Кампаніі дазволена з захаваннем патрабаванняў заканадаўства набываць ва ўласнасць, захоўваць і перадаваць сваім работнікам службовую і грамадзянскую зброю і боепрыпасы да яе для аказання ахоўных паслуг.

Супрацоўнікі ТАА «ГардСервіс» пры выкананні службовых абавязкаў маюць права на нашэнне, захоўванне, прымяненне і выкарыстанне службовай i грамадзянскай зброi, спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для працаўнікоў ваенізаванай аховы.

У дадатку да ўказа пералічаныя паслугі, якія можа аказваць кампанія. Гэта ахова аб'ектаў і маёмасці, прыём сігналаў трывогі сістэм ахоўнай і трывожнай сігналізацыі і рэагаванне на гэтыя сігналы, перавозка і ахова маёмасці, суправаджэнне тавараў і транспартных сродкаў, праектаванне, мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы.

Кампанія ТАА «ГардСервіс» зарэгістраваная ў лістападзе 2019 года.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: