Лукашэнка: Пасла Вашынгтона ў Мінску могуць прызначыць пасля выбараў у ЗША

Беларусь гатова аднавіць дыппрадстаўніцтва з ЗША на ўзроўні паслоў. Акрамя таго, Лукашэнка ўхваліў пашырэнне штату амерыканскай амбасады ў Мінску.

Мінск адновіць дыппрадстаўніцтва з Вашынгтонам на ўзроўні паслоў. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка паведаміў журналістам у нядзелю, 11 верасня.

«Мы пра гэта ў прынцыпе дамовіліся. Калі? Спытайце ў амерыканскага боку. Думаю, пасля выбараў прэзідэнта ЗША мы вырашым ... гэтую праблему», — цытуе кіраўніка дзяржавы агенцтва «Белта».

Па словах Лукашэнкі, гэта ненармальна, што ў краіне на працягу такога доўгага часу няма кіраўніка амерыканскай дыпмісіі. Таксама Лукашэнка адзначыў, што гатовы паспрыяць пашырэнню «яшчэ (на) адну адзінку» штата супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва ЗША ў мэтах палягчэння і паскарэння прадастаўлення грамадзянам Беларусі амерыканскіх віз.

З таго часу, як у 2008 годзе Мінск пакінула амбасадар ЗША Карэн Сцюарт, у беларускай сталіцы змяняюцца часовыя павераныя, а візавымі пытаннямі, па сітуацыі на верасень 2014 года, былі занятыя ўсяго шэсць работнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША.


Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: