Лукашэнка ў Брэсце: «Мне сысці?»

Новае графіці з'явілася на сценах горада.
На адным з будынкаў у цэнтры Брэста з'явіўся новы стрыт-арт. Пра гэта піша партал naviny.by.

Гэта графіці — пра мужчыну ў гальштуку з надпісам «3%», які трымае ў руцэ цацачны аўтазак. Фігура, відавочна натхнёная Аляксандрам Лукашэнкам, са слязамі на вачах звяртаецца да гледача з пытаннем: «Мне сысці

У апошні час стрыт-арты на злобу дня заўважаюцца ў Брэсце з зайздроснай частатой. Так, у чэрвені ў цэнтры горада брастаўчане назіралі сатырычны малюнак па матывах правакацыі на пікеце Сяргея Ціханоўскага ў Гродне. Ананімны мастак паказаў міліцыянта, які сядзіць на лавачцы, плача і думае пра «Оскар». Так, гэта той самы супрацоўнік міліцыі, які карцінна ўпаў падчас бойкі на пікеце.

Пазней сцяну брэсцкага закінутага будынка ўпрыгожылі іншым графіці па аналагічнай тэме — і ўсё з тым жа міліцыянтам у галоўнай ролі. Яго адлюстравалі ўжо ляжалым на асфальце. Ён усё гэтак жа фантазіруе пра «Оскара», а яшчэ — пра сэкс-працаўніцу, якая справакавала беспарадкі на гродненскім пікеце па зборы подпісаў, грошы, знойдзеныя ў затрыманых Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, і пра павышэнне.


kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: