Лукашэнка: Восенню 1917 года ўпершыню створана беларуская дзяржава, якая рэалізавала права народа на самавызначэнне

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў беларусаў з днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Фота Аляксандра Лібертада

Фота Аляксандра Лібертада

«Восень 1917 года кардынальна змяніла ход сусветнай гісторыі. Адзначыла пачатак новай эры чалавечага развіцця, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму»,мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, ідэалы рэвалюцыі сталі сімвалам адраджэння многіх народаў свету, натхнілі іх на барацьбу за свабоду і раўнапраўе.

«Упершыню было створана беларуская дзяржава, якая рэалізавала законнае права нашага народа на самавызначэнне, развіццё самабытнай культуры, умацаванне нацыянальнага адзінства. Самаадданай працай мы змянілі родны край. Здзейсніўшы ратны подзвіг, адстаялі незалежнасць краіны. Захаваўшы лепшыя дасягненні савецкай эпохі, пабудавалі суверэнную дзяржаву», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што памяць аб гераічных падзеях і выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларусаў, узмацняе духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўвае пачуццё гонару за свой народ, умацоўвае згоду ў грамадстве, натхняе грамадзян на стваральныя ініцыятывы на карысць Радзімы.

Беларускі кіраўнік, называючы 7 лістапада святочным днём, пажадаў грамадзянам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а Беларусі — новых дасягненняў і росквіту.

Чытайце таксама: Растаеў: «Святкаваць гэты дзень — злачынства супраць розуму»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!