Лукашэнка: Вы хочаце ў Расію, каб яна нас абараняла? І я не хачу

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў новыя правілы прызыву ў войска, згодна з якімі многія маладыя людзі страцяць права на адтэрміноўку. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё
president.gov.by

president.gov.by

Выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці, кіраўнік краіны сказаў, што служба ў войску з'яўляецца агульным абавязкам.

"Мы заўсёды казалі, і я гэта прайшоў цалкам і маю права сказаць: Радзіму, Айчыну павінны бараніць усе. Усе, асабліва мужыкі. Мы знахабнелі да такой ступені, што на жанчын пачалі перакладваць гэту праблему", — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў інтэрнэце бурна абмяркоўваюцца папраўкі ў законы, што тычацца службы ў войску. Ну думку Лукашэнкі, за каментарамі хаваюцца тыя, хто раней дбаў пра суверэнітэт і незалежнасць. Таксама кіраўнік Беларусі паразважаў пра шляхі праблемы з абаронай краіны, калі паўстане такое пытанне. Адзін з іх — звярнуцца па дапамогу ў НАТО

"Калі мы моцна папросім, яны нам паабяцаюць. І тыя, якія папісваюць у інтэрнэце, з задавальненнем бы гэта прынялі. Вы хочаце гэтага варыянту? Я — не", — сказаў Лукашэнка.

Другім варыянтам ён называе ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі.

"Мы можам папрасіць, каб яны нас абаранялі, — ядзерны парасон, гіпергукавая зброя і іншае. Можам папрасіць і дамовіцца. Я мяркую, прынамсі, на першы час, для нашага пакалення хопіць, годзе там дзеці — самі няхай разбіраюцца потым. Вы хочаце ў склад Расіі, каб яна нас абараніла? Не. І я не хачу", — цытуе беларускага кіраўніка яго прэс-служба.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!