Лукашэнка выказаўся пра «тэрарыстычную групоўку» Аўтуховіча: Везлі тонамі зброю цераз Украіну

У дзіцячым інфекцыйным шпіталі Мінска Лукашэнка выказаўся пра затрыманне былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча і яшчэ некалькіх чалавек, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на БелТА.

«Мярзотнікі апошнія. Цяпер мы ўсе іхныя каналы ўскрылі. Яны везлі тонамі зброю цераз Украіну. І калі б хлопцы нашыя (я ўсіх загадаў да дзяржаўных узнагародаў неадкладна прадставіць) іх не накрылі, ох там Новы год быў», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што затрыманыя «рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне і ўжо пачалі ажыццяўляць».

Паводле Лукашэнкі, «ёсць некалькі груповачак яшчэ».

«Сваіх два-тры [чалавекі] ёсць, адтуль прысылаюць нам. Цераз Украіну», — сказаў Лукашэнка. Пасля ўдакладніў, што цяпер мяжу закрылі, «мыш не прапаўзе», толькі «цераз Расію часам пранікаюць, у нас мяжы няма. Але ўжо не тое».

Пра затрыманне Мікалая Аўтуховіча стала вядома 8 снежня. Яго абвінавацілі ў стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Разам з Аўтуховічам затрымалі яшчэ некалькі чалавек, сярод іх праваслаўны святар Сяргей Разановіч, ягоныя жонка Любоў і сын.

Цяпер Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Для яго так і не прынялі перадачу, адвакат таксама ні разу не змог патрапіць да падабароннага.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: