Лукашэнка зацвердзіў новыя месцы для могілак і перапрацоўкі смецця

На нацыянальным прававым партале апублікавалі ўказ кіраўніка дзяржавы, якім уносяцца змены ў Генплан Мінска. Вызначаны зоны для размяшчэння смеццеперапрацоўчых прадпрыемстваў і для пашырэння будучых могілак «Лясныя» каля магілёўскай трасы.
Па-першае, указ выключае са складу ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны зямельны ўчастак плошчай 63,7 гектара каля палігона «Трасцянецкі». На ім размесцяцца прадпрыемствы па перапрацоўцы смецця.


Па-другое, дакумент уключае зямельны ўчастак у 92,88 гектара для перспектыўнага развіцця могілак «Лясныя».


Адзначым, што першую чаргу могілак «Лясныя» плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе. Яны будуць займаць 26 гектараў, паведамляла агенцтва «Мінск-навіны». Такая неабходнасць выклікана тым, што цяпер у сталіцы хаваюць толькі на «Заходніх», дзе праз паўтара года скончацца месцы.

Ад Магілёўскай шашы да могілак пабудуюць двухпалосную пад'язную дарогу з магчымасцю развіцця.

— Абраны ўчастак для будаўніцтва могілак, прызначанага для пахавання мінчан, — адзін з аптымальных ў наваколлі сталіцы па ўсім патрабаванням і параметрах, якія прад'яўляюцца да падобных аб'ектах, — распавядалі ў «Мінскпраекце».

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць