Мабільныя датчыкі хуткасці вырашылі зноў вярнуць на дарогі

Мабільныя датчыкі хуткасці на беларускія дарогі неўзабаве вернуць, але зменіцца падыход да іх усталявання, паведаміў начальнік УДАІ МУС Дзмітры Карзюк, паведамляе Радыё Свабода.
Паводле яго, да гэтага часу вызначана ўжо 20 месцаў, дзе будуць знаходзіцца камеры.

16 снежня падчас нарады аб адміністрацыйнай адказнасці Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў міліцыю, якая занадта захапілася спагнаннем штрафаў, у прыватнасці «лістамі шчасця» ад ДАІ.

19 снежня мабільныя камеры фіксацыі хуткасці прыбралі з дарог Беларусі.

Пазней у МУС удакладнілі, што неўзабаве супрацоўнікі ДАІ і ўладальнікі дарог (Мінтранс, аблвыканкамы і Менгарвыканкам) «правядуць рэвізію дарожных знакаў і з улікам дэталёвага аналізу здарэнняў, звязаных з парушэннем хуткасці руху, унясуць адпаведныя папраўкі ў працу прыбораў для вымярэння хуткасці».

Тады ж міністр унутраных спраў Юры Караеў даў рэкамендацыі супрацоўнікам ДАІ «максімальна арганізаваць папераджальную працу з удзельнікамі дарожнага руху і дыферэнцыявана падыходзіць да кожнага канкрэтнага выпадку», але адзначыў, што язду ў нецвярозым стане, непрапусканне пешаходаў або праезд на чырвонае святло праваахоўнікі, натуральна, дараваць ня будуць.

Усяго ў краіне 540 датчыкаў фотафіксацыі, з іх мабільных – усяго 57.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: