Маці-328 выйшлі на пікет з патрабаваннем незалежных судоў і перагляду «наркатычных» справаў

На дадзены момант у Беларусі існуе ўжо 5 арганізацый, якія займаюцца адстойваннем правоў асуджаных па артыкуле 328.

У краіне ў месцах пазбаўлення волі знаходзіцца больш за 10 тысяч асуджаных па наркатычным артыкуле 328 КК РБ. У асноўным гэта моладзь, якая атрымала тэрміны па 8-15 год.

Родныя асуджаных лічаць прысуды не заўсёды справядлівымі і спрабуюць данесці свой пункт гледжання да ўладаў. У кожнага з родных свае метады, але ў любым выпадку з праблемай нельга справіцца ў адзіночку. Таму такія людзі пачалі аб'ядноўвацца ў розныя арганізацыі і групы, якіх на сённяшні дзень ужо як мінімум пяць:

• «Матчын Рух»;
• «Нашае Права»;
• «Дзети-328»
• «Пікет-328»

Удзельніцы апошняй групы выйшлі ў чацвер на дазволенае мерапрыемства, за якое, між іншым, у нашай краіне трэба заплаціць. Выйшлі яны для таго каб у чарговы раз звярнуць на сябе ўвагу ўладаў і расказаць пра аднабокасць закону. Аб тым, што ўсе іхнія дзеянні па абскарджанні прысудаў, з улікам тых магчымасцяў, якія ёсць у рамках закону, існуюць толькі фармальна. На практыцы ім адказваюць адпіскамі не па сутнасці альбо перанакіроўваюць у іншыя структуры, дзе ў выніку водзяць па крузе. Удзельнікі "Пікету-328" патрабуюць перагляду справаў іхніх сыноў і дочкаў з улікам законнасці і справядлівасці і разгорнутых адказаў па сутнасці. Яны хочуць бачыць сумленныя і празрыстыя дзеянні незалежнага суду, якім яго ўяўляюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!