Маці палітвязня са Жлобіна пагаліла галаву ў знак салідарнасці з сынам

Маці 18-гадовага палітвязня Віталя Прохарава са Жлобіна пагаліла галаву ў знак салідарнасці з сынам.


Відэа з'явілася ў «Гомельскай вясне». Жанчына распавядае, што яна — маці Віталя Прохарава, яе сын сустрэў сваё паўналецце ў турме, паведамляюць «Моцныя Навіны».

«І не таму, што гэта яго выбар і ён дрэнны дзіцёнак, а таму, што нехта гэты выбар зрабіў за яго», — кажа Алеся, перш чым пачаць галіць галаву.

Нагадаем, 17-гадовага Віталя Прохарава ў лютым прысудзілі да двух гадоў выхаваўчай калоніі за жнівеньскія падзеі 2020-га, у турме хлопец сустрэў сваё паўналецце.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: