Маці Рамана Бандарэнкі папрасіла суд асабіста ўдзельнічаць у працэсе над журналісткай TUT.BY і лекарам

Алена Бандарэнка, мама Рамана Бандарэнкі, папрасіла суд пра яе асабісты ўдзел у судовых пасяджэннях. "Я і раней прасіла і цяпер настойваю на наданні максімальнай агалоскі ўсяму, што звязана з маім сынам, у тым ліку і з яго смерцю», — адзначае яна.
Фота: Алена Бандарэнка, мама Рамана Бандарэнкі. Дар

Фота: Алена Бандарэнка, мама Рамана Бандарэнкі. Дар'я Буракіна, TUT.BY

Высветлілася, пра тое, што суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзіць крымінальную справу ў дачыненні да журналісткі Кацярыны Барысевіч і ўрача Арцёма Сарокіна, Алена Бандарэнка даведалася са СМІ, паведамляе TUT.BY.

Пасля гэтага Алена Бандарэнка падала заяву на імя старшыні суда з просьбай пра яе асабісты ўдзел у судовых пасяджэннях. Заяву зарэгістравалі 8 лютага.

— Я лічу неабходным мой асабісты ўдзел у працэсе па справе Арцёма Сарокіна і Кацярыны Барысевіч, таму што ён наўпрост тычыцца майго сына, — адзначае Алена Бандарэнка. 

Паводле яе слоў, толькі яна можа даць згоду ўсім удзельнікам працэсу што-небудзь казаць, абмяркоўваць, даследаваць матэрыялы з нагоды стану здароўя і прычын смерці адзінага сына.

Алена Бандарэнка адзначае, што папрасіла ў сваёй заяве паведаміць ёй пра дату і час судовага пасяджэння для ўдзелу ў ім.

— Я і раней прасіла, і цяпер настойваю на наданні максімальнай агалоскі ўсяго, што звязана з маім сынам, у тым ліку і з яго смерцю, — адзначае яна.

Алена Бандарэнка адзначае, што 2 снежня яе дапыталі ў Генпракуратуры, і падпісаны ёю пратакол ёсць у матэрыялах справы аб смерці Рамана. Пасля гэтага допыту, па словах Алены Бандарэнка, следчы папрасіў яе прыйсці на допыт па справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна 8 снежня, аднак 7 снежня праз адваката перадалі, што нікуды ісці не трэба.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: