Маці траіх дзяцей аштрафавалі за выкрыкванне з акна «Жыве Беларусь!»

Паводле пратакола, увечары 7 сакавіка Таццяна Загорац «у 21:03, высунуўшыся з акна, выкрыквала "Жыве Беларусь!"». Кватэра Таццяны знаходзіцца на восьмым паверсе ў адным з дамоў у Новай Баравой. У РУУСе гэта расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне», на жанчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, паведамляе «Вясна».
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Сама Таццяна сцвярджае, што ў гэты час яе не было ў кватэры. Суддзя суда Мінскага раёна Новікава пацікавілася, чаму, у такім выпадку, менавіта на яе склалі пратакол. Жанчына выказала здагадку, што цікавасць яна выклікала з-за таго, што раней атрымлівала папярэджанне ад міліцыі з-за сняжынак на акне. Сведка-міліцыянт у сваім рапарце ўказаў тры кватэры, з вокнаў якіх выкрыкваліся лозунгі, але вось няўдача: вокны гэтых трох кватэр выходзяць на розныя бакі дома, таму адначасова іх вызначыць немагчыма.

У выніку за лозунг з акна суддзя Новікава аштрафавала маці траіх непаўналетніх дзяцей на 870 рублёў (30 базавых).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: