Маці забітага Рамана Бандарэнкі хоча сустрэцца з генпракурорам Беларусі

Алена Бандарэнка, маці забітага на мінскай «Плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі, звярнулася да Міжнароднай федэрацыі хакея з просьбай дазволіць ёй і адвакату прысутнічаць на сустрэчы з генпракурорам Беларусі Андрэем Шведам.
Алена Бандарэнка / Скрыншот відэа

Алена Бандарэнка / Скрыншот відэа



“Прайшло ўжо 64 дні з моманту, як не стала майго адзінага сына. 64 дні ігнаравання, маўчання, сачэння, праслухоўвання, запалохвання, зліву асабістай інфармацыі”, — сказала Алена Бандарэнка ў сваім звароце.

Нагадаем, пасля візіту ў Мінск кіраўніка IIHF Рэнэ Фазеля ўлады паабяцалі “арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў Дысцыплінарнага камітэта МФХ з Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь для азнаямлення з вынікамі праведзеных праверачных мерапрыемстваў у рамках даследчай праверкі”.

Міжнародная федэрацыя хакея пачала расследаванне з дачыненні да кіраўніка Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава, які быў на "Плошчы Перамен" у вечар выкрадання Бандарэнкі. Гэта адна з прычын, па якой Фонд спартыўнай салідарнасці і іншыя грамадскія ініцыятывы дамагаюцца пераносу чэмпіянату свету з нашай краіны.

Крымінальная справа па факце забойства Рамана Бандарэнкі дагэтуль не заведзеная.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: