Маці загінулага ў Слоніме салдата: На шыі два сляды ад вяроўкі, на целе гематомы

У вайсковай часці №33933 Слонімскага гарнізона знайшлі павешаным 20-гадовага салдата. Мінабароны паведаміла, што яго звалі А.В. Арлоў. Маці загінулага вайскоўца, Вольга, распавяла «Еўрарадыё», што некалькі разоў размаўляла з сынам у той дзень, калі яго знайшлі павешаным:

Аляксандр Арлоў. Фота з сацыяльных сетак.


"У той дзень ён ў мяне пытаўся: "Мама, як ты там? Як у цябе справы? Я за цябе хвалююся. Хачу дадому. Я ўсё думаю, як хутчэй да цябе прыехаць дапамагчы". Спытаў, ці зрабіла старэйшая сястра Лена даведку, якую яму юрыст параіў зрабіць. Даведку пра тое, што ў старэйшай сястры Лены малое дзіця, і яна не можа мне дапамагаць па гаспадарцы і гадаваць малодшую дачку.

Гэтую даведку Лена выслала яму ў панядзелак. Але ён на той момант яшчэ не атрымаў яе. Я сказала яму схадзіць яшчэ раз да войсковага юрыста, магчыма, ён што параіць зможа. Але ў той дзень юрыста не аказалася, яны ўсе з'ехалі на палігон. Мы прагаварылі да пятай вечара".

Праз некалькі гадзін ёй паведамілі пра смерць сына.

“Ён увесь час тэлефанаваў, пытаўся пра грошы. Не ведаю, можа Сашу пагражалі”

Аляксандр Арлоў родам з аграгарадка Чырвонае Карэліцкага раёна. Маючы даведку ад сястры, ён мог у хуткім часе быць камісаваным, каб дапамагаць маці з гаспадаркай і гадаваць малодшую сястру.

У маі гэтага года Вольга пахавала мужа. Для Сашы ён быў айчымам. Радавы прыехаў з войска на пахаванне. Па словах суседзяў, Саша ўсім, чым можна, падтрымліваў маці ў тыя дні. Абяцаў, што, калі вернецца з войска, адрамантуе бацькоўскі дом.

Вольга распавядае Еўрарадыё, што сын увесь час прасіў грошай. Ён не расказваў, для чаго яны яму патрэбныя:

"У ліпені ў яго быў адпачынак, я яму дала 50 рублёў. А да гэтага яго адпусцілі з войска на пахаванне айчыма, і тады дала яшчэ рублёў 100. Праз два тыдні ён мне патэлефанаваў, пытаўся, як справы, а потым сказаў, што ў яго амаль не засталося грошай, капейкі нейкія. Пасля таго, як прыехаў з Мінска, пастаянна прасіў грошы. Мы яму высылалі колькі маглі. Ён увесь час тэлефанаваў, пытаўся пра грошы. Ён ніколі не казаў, навошта яму столькі. Не ведаю, можа Сашу пагражалі".

Калі Вольга спытала сына Аляксандра па тэлефоне пра дзедаўшчыну, ён сказаў, што іх слухаюць:

"Я нічога не магу сказаць. Нас слухаюць".

“Напэўна, адбіваўся рукой”. Два сляды ад вяроўкі на шыі. Гематомы на правым локці і на правай далоні

На шыі Аляксандра, па словах маці, два сляды ад вяроўкі, а на целе гематомы:

"У яго на шыі два сляды ад пятлі вяроўкі. Адзін вышэй вуха, так, нібы яго душылі, а вяроўка саслізнула з левага боку. Магчыма, што яго спачатку прыдушылі, а потым ужо падвесілі. А калі мы яго забіралі з морга, то ўбачылі гематому на правым локці і на правай далоні зверху. Напэўна, адбіваўся рукой. У моргу нам адмовіліся паказаць спіну сына. Мы былі ў шоку, мяне адтуль вывелі пад рукі, і мы не дадумаліся быць больш настойлівымі".

Пра войска Аляксандр ніколі асабліва маці не расказваў. Адзіны раз ён паскардзіўся на псіхалагічны ціск:

"Калі ён быў яшчэ на першым этапе (гэта перыяд, калі прызыўнікам выкладаюць тэарэтычную частку), ён распавёў, што на іх ціснуць маральна. Такога, каб білі, не было. Але вось псіхалагічна было цяжка. А калі яны паехалі ў Мінск на два тыдні, калі там быў парад, то адтуль тэлефанаваў і скардзіўся, што ў Слоніме хоць і было цяжка маральна, але тут яшчэ горш. Ён намякнуў, што б'юць свае".

Аляксандр Арлоў быў знойдзены ў "халоднай" капцёрцы — гэта памяшканне, дзе захоўваецца інструмент для прыбірання вуліцы. Па версіі кіраўніцтва вайсковай часці, каб туды патрапіць, ён збіў замок з дзвярэй. У бэльку на вышыні двух метраў ён забіў крук таўшчынёй з мезенец. Пасля чаго дадаткова загнуў яго. Вольга не верыць, што яе сын змог бы такое зрабіць:

"Ён яшчэ дзіця. Як ён змог бы забіць крук такой таўшчыні ў бэльку на вышыні двух метраў, ды яшчэ і так загнуць яго?".

Будынак, дзе быў знойдзены Аляксандр, па словах маці, знаходзіцца насупраць казармы, вокны выходзяць на яе:

"Такі замок камнем не саб'еш, цэглай таксама. Гэта трэба нечым зрываць. Акрамя таго, павінен быць чутны грукат: спярша калі збіваўся замок, а потым калі забіваўся крук. Вокны казармы выходзілі на гэтую капцёрку, вакол казармы стаялі намёты, дзе таксама знаходзіліся людзі, і яны павінны былі чуць грукат. Але нібыта ніхто нічога не заўважыў".

Па словах маці, у кішэнях Аляксандра знайшлі мабільны тэлефон, пашпарт і запальнічку. Больш у яго нічога не было.

Спакойны, ранімы хлопец

Антон, сябар Аляксандра Арлова, распавядае Еўрарадыё, што знаёмыя, якія працуюць у часці, чулі пра перадсмяротную запіску, якую пакінуў радавы:

"Афіцыйна пра гэта ніхто не кажа. Кажуць, што "халодная", дзе ён павесіўся, была зачыненая знутры. Але яе можна і звонку зачыніць так, каб была зачыненая, як быццам знутры".

Па словах знаёмых, Аляксандр скардзіўся, што яму надакучыла ў войску. У асноўным характарызуюць яго як хлопца спакойнага, шмат каму ён здаваўся ранімым. Знаёмыя кажуць, што ён некалькі разоў прасіў маці зрабіць усё магчымае, каб яго камісавалі.

Беларускае войска ўзяло на сябе ўсе фінансавыя выдаткі па пахаванні Аляксандра Арлова.

euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Гость
  • 2018-09-07 20:20:19
Это уже похоже на политическую игру оппозиции .. И сразу пресса... Сразу , типо , убийство.... Очень подозрительно и не похоже на правду.
  • Віктар
  • 2018-09-07 21:23:04
Калі Вашага сына (ня дай Божа, канешне!.. але гіпатэтычна ўявіць можна) заб’юць у мірны час у беларускім войску, я паслухаю, як Вы будзеце абараняць скарумпаваную дыктатуру, адмаўляючы ўсялякую "палітыку" ў тым, што здарылася.
  • Мама сына!!!
  • 2018-09-10 17:42:56
Согласна с Виктором,не дай бог Вам и вашим родным,прочувствовать,хоть долю,того что чувствуют,мамы,чьи дети,так погибли!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
  • Влад
  • 2018-09-08 09:14:38
Это не политическая игра оппозиции,это реалии беларускай армии.Армия которая не может защитить своих солдат от поборов и дедовщины,вряд ли сможет защитить страну от внешнего врага.
  • Антон
  • 2018-09-08 15:01:11
Слава белорусской армии!Опять "деды" загубили очередную душу...
  • Viatich
  • 2018-09-08 20:47:15
Хлопцу оставалось шесть месяцев до дембеля Он ДЕД или не ДЕД
  • коля
  • 2018-09-08 15:08:58
предлагаю всех офицеров провести на детектор лжи тех кто не прошел под суд.
  • Влад
  • 2018-09-08 15:44:14
Не "деды",в армии не должно быть такого слова,в армии должен быть устав,и устав должны соблюдать все,от министра обороны до рядового бойца.Иенно из за не соблюдения устава ,несоблюдения своих обязанностей прежде всего офицерами,происходят такие вопиющие вещи,как дело Коржича и самоубийство( в чём я сильно сомневаюсь)в Слонимском гарнизоне.
  • АЛЯ
  • 2018-09-08 20:09:19
ОБРАТНО ЭТО СМЕРТЬ БУДЕТ КАК САМОУБИЙСТВО.
  • Мама сына!!!!!!!!!
  • 2018-09-10 17:40:16
Боже мой какой кошмар!!!!!! Что творится в нашей стране? Почему гибнут невинные дети,которые пошли служить в родную армию,а не куда то там..... Куда мы катимся,и сколько это будет продолжаться.? Моему сыну только 3,но я уже боюсь......Когда настанет справедливость,и виновные будут наказаны( настоящие виновные)?????

Больш цікавага на «Новым Часе»: