Магілёўскі аблсуд: пастаноўка Аксёнава на ўлік у КДБ ні ў чым яго не абмяжоўвае

Магілёўскі абласны суд 26 жніўня пакінуў без зменаў рашэнне суду Ленінскага раёна Магілёва аб прызнанні законнай пастаноўку на ўлік у КДБ каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Алега Аксёнава.



Таксама суд прызнаў законнай саму пастаноўку каардынатара на ўлік за нібыта "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" (арт. 191.1 Крымінальнага Кодэксу). Пры гэтым суддзя матываваў сваё рашэнне тым, што пастаноўка на ўлік у КДБ ніякім чынам не абмяжоўвае правы Алега Аксёнава.

У сваёй скарзе ў суд каардынатар аргкамітэту БХД таксама прасіў суд вынесці "прыватнае вызначэнне" аб прызнанні незаконным самога артыкулу 191.1 як неадпавядаючага Канстытуцыі. Але суд на гэту просьбу ніяк не адрэагаваў.

Прэсавая служба БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!