«Магілёўхімвалакно» збіраецца спагнаць 5,2 млн еўра з медыя за чуткі пра затрыманне дырэктара

На «Магілёўхімвалакно» абверглі інфармацыю аб зняцці з рэйса Мінск-Мюнхен і затрыманні генеральнага дырэктара прадпрыемства Пятра Рудніка, якую распаўсюджвалі ў выхадныя ў медыяпрасторы. Кіраўнік прадпрыемства знаходзіцца на працоўным месцы.
Гаворка ідзе пра які выляцеў з затрымкай на 3 гадзіны самалёце з Мінска ў Мюнхен ў пятніцу, 24 студзеня. Самалёт быў ужо ў паветранай прасторы Польшчы, калі разгарнуўся і вярнуўся ў Беларусь. Па паведамленнях пасажыраў, пры пасадцы ў Гродна з борта знялі шэсць чалавек.

Шэраг медыярэсурсаў распаўсюдзілі iнфармацыю, нібыта сярод тых, каго знялі з борта і затрымалі, быў генеральны дырэктар «Магілёўхімвалакно» Пётр Руднік. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, растлумачыў TUT.BY намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы, кіраванні персаналам і сацыяльных пытаннях прадпрыемства Віталь Зянькоў.

Віталь Зянькоў распавёў, а іншыя супрацоўнікі прадпрыемства пацвердзілі, што ў пятніцу Пётар Руднік быў на працоўным месцы як мінімум да 17.20. У суботу, 25 студзеня, ён удзельнічаў як звычайна ў нарадзе з канцэрнам «Белнафтахім» паводле відэасувязі.

 Сёння, у панядзелак, Пётр Міхайлавіч правёў планавую ранішнюю нараду ў 9 раніцы, — дадаў Зянькоў.

Пётар Руднік распавёў TUT.BY, што ні ў яго, ні ў ягонай жонкі няма шэнгенскай візы, а таму ён не мог знаходзіцца на борце самалёта, які рухаўся з Мінска ў Мюнхен.

За публікацыю недакладнай інфармацыі, здольнай нанесці шкоду рэпутацыі прадпрыемства і аўтарытэту яго кіраўніка, Руднік даручыў спагнаць са СМІ, якія яе распаўсюдзілі, 5,2 млн еўра на карысць мадэрнізацыі вытворчасці тэхнічных нітак.

У дачыненні да якіх медыя будуць пададзеныя зыскі, на «Магілёўхімвалакне» пакуль не паведамляюць.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: