Магілёўшчына пад жоўта-блакітным сцягам

Уласная сімволіка неўзабаве з'явіцца ў Магілёўскага раёна. Дэпутаты райсавета зацвердзілі на сесіі праекты герба і сцяга. Акрамя таго, быў прадстаўлены і варыянт нагруднага знака, якім плануецца адзначаць унёсак жыхароў у развіццё раёна.


Да стварэння геральдыкі падышлі ўдумліва. Перагарталі старонкі гісторыі, успомнілі пра славутасці і падумалі пра тое, як раённыя сімвалы будуць перагукацца з сімволікай Магілёва і вобласці. У выніку герб прыняў форму шчыта варагаў. Намаляваны на ім рыцар увасабляе знакавыя падзеі ваеннага мінулага і гарантыю абароны ў нашым часе. Двайная перавязь — раку Днепр і Палыковіцкая крыніца, піша sb.by. Знайшлося месца і для кветак лёну, якія сталі адлюстраваннем поспехаў у сельскай гаспадарцы. Сцяг таксама паўтарае колеры герба.

Аўтарамі праектаў герба і сцяга сталі кандыдат гістарычных навук, сакратар Геральдычнага савета Марына Ялінская і мастак Віктар Ляхор. Цяпер сімволіцы трэба прайсці абавязковую ў нашай краіне геральдычную экспертызу.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!