«Майго меркавання ніхто не пытаўся». Пінскі лекар распавёў, як стаў дэлегатам Усебеларускага сходу

Пінскі лекар Мікалай Целяціцкі пракаментаваў у сацсетках навіну пра сваё вылучэнне дэлегатам на Усебеларускі народны сход.




Палеміка разгарнулася ў групе «Па-першае, я з Пінска» пад артыкулам партала «Медыя-Палессе» з пералікам прозвішчаў дэлегатаў на ВНС ад Пінска. У спісе апынуўся і доктар Мікалай Целяціцкі. У каментарах пад навіной медык растлумачыў, што яго высунуў Савет дэпутатаў, піша TUT.BY.

«Майго меркавання ніхто не пытаўся. У цяперашні час я звычайны радавы лекар, дзіцячы хірург, якім з'яўляюся больш 20 гадоў. Тысячы аперацый, дапамагаю дзецям і дарослым, усім, хто ў гэтым мае патрэбу, звяртаецца па дапамогу. У 2013 годзе абараніў дысертацыю кандыдата медыцынскіх навук. Свае веды ўжываю на практыцы ў сваім родным горадзе Пінску, дзе і нарадзіўся, які вельмі люблю, і ганаруся гэтым».

Мікалай Целяціцкі таксама падкрэсліў, што палітыка і ўлада — гэта не яго.

«Ёсць палітыкі, дыпламаты, эканамісты... Людзі, якія гэтаму вучацца, працуюць, з рознымі варыянтамі поглядаў. Галоўнае, каб яны былі прафесіяналамі, людзьмі і думалі, як дапамагчы звычайным людзям, выконваючы закон. Дзякую за ваша перажыванне. Многіх удзельнікаў ведаю асабіста, выдатныя людзі, якія дасягнулі поспехаў толькі сваёй працай і з'яўляюцца рэальным прыкладам іншым. У цяперашні час, спадары, галоўнае — гэта здароўе і захаваць жыццё падчас пандэміі COVID-19. А пусцяць у шэнген ці не — гэта іншае пытанне. Галоўнае — заставацца чалавекам. Ёсць Беларусь, Расійская Федэрацыя, Украіна і іншыя краіны. А наконт прапанаванага выступу на УНС — адмовіўся», — напісаў лекар.

 

Усебеларускі народны сход збіраюцца правесці 11-12 лютага ў Менску. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных асоб ВНС складзе 2700 чалавек. Удзельнікі форуму ад абласцей і Мінска выбіраюцца з улікам нормаў прадстаўніцтва раённымі і гарадскімі Саветамі дэпутатаў і найбольш шматлікімі грамадскімі аб'яднаннямі. Пры гэтым ад кожнай вобласці ў сходзе возьме ўдзел не больш за 310 чалавек, ад Менска — не больш за 370 грамадзян.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: