Майя Абромчык: “Буду выкарыстоўваць усе законныя метады, каб дамагчыся справядлівасьці”

Скарга студэнткі Майі Абромчык, якая пацярпела ад неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў АМАПу 19 снежня 2010 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека.



Майя Абромчык


Нумар рэгістрацыі — № 2228/2012. Беларускія суды не захацелі знайсьці вінаватых у прычыненьні дзяўчыне цяжкага пералому нагі, хаця іх прозвішчы стаялі пад пратаколам затрыманьня.

Рэабілітацыя складанага пералому доўжылася цягам году, за гэты час Майя пранесла тры аперацыі.

У красавіку 2011 года пракурор Маскоўскага раёну Мbнску паведаміў Маі Абромчык, што па яе скарзе пракуратура завяла крымінальную справу паводле артыкула 155 КК РБ (прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў па неасцярожнасьці) на нявысьветленую асобу. Аднак міліцыя ў гэтай справе не фігуруе.  Хаця ў  судова-медычнай экспертызе, якая была зроблена па патрабаваньні пракуратуры, адзначана, што траўмы, зафіксаваныя ў Маі, могуць быць нанесеныя прадметам, падобным да міліцэйскай дубінкі. Тым ня менш пракурор гэтага ня ўзяў пад увагу. 

Беларускія ўлады на працягу паўгода згодна з міжнароднымі дамоўленасцямі павінны даць адказ Камітэту па правах чалавека ААН па сутнасьці справы Майі Абромчык.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: