
Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
- Грамадства
- 07-03-2021
Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла "Белсату" аб тым, як ён бавіць час у СІЗА.

Яна дадае: астатні час Максім чытае і "перавыхоўвае тых, хто побач".
— У яго была мэта, каб два чалавекі ў камеры кінулі паліць. І, ведаеце, удалося. Праўда, потым склад людзей змяніўся, але і новыя суседзі паляць усё менш. Ён прыдумляе гульні і спартовыя спаборніцтвы. Калі выходзяць на вуліцу, гуляюць у нешта накшталт "Брэйн-рынгу" і "Што? Дзе? Калі?". Усякае бывае, вядома, але большую частку Максім на пазітыве.
Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. Ён прызнаны палітвязнем і вязнем сумлення.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!