Малады Фронт заклікае на акцыю памяці ахвяр КДБ

29 кастрычніка 1937 года — адна з самых страшных дат у гісторыі Беларусі. У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў сутарэннях КДБ былі расстраляны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. 
belprauda.org

belprauda.org

Па расстрэльным спісе, які падпісаны ў тым ліку Сталіным і Молатавым, былі забіты такія выбітныя дзеячы культуры Беларусі як Алесь Дудар, Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Валеры Маракоў, Васіль Сташэўскі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі.

Каб такія злачынствы ніколі не паўтараліся мы павінны пра іх памятаць. Таму Малады Фронт заклікае 29 кастрычніка а 19 гадзіне выйсці да сцен будынку КДБ на акцыю памяці ахвяраў НКУС/КДБ са знічкамі і з партрэтамі забітых камуністычнымі карнікамі.

Мэту і сэнс акцыі тлумачыць Зьміцер Дашкевіч:

«Камуністычны рэжым Савецкага Саюзу імкнуўся перадусім да таго, каб знішчыць нацыянальную эліту Беларусі, тым самым знішчыўшы адрозненні паміж «братнімі народамі» і падпарадкаваўшы нашу краіну Маскве. Калі ня так, то чаму першымі пад каток рэпрэсіяў траплялі дзеячы культуры? Чаму сярод арыштаваных настаўнікаў знішчалі перадусім настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры? Дзеля якой мэты ў 1920 – 1930-ыя было рэпрэсавана 90% літаратараў? Адны імёны расстрэльнага спісу 29 кастрычніка 1937 года — гэта мусібыць вечны прысуд карнай камуністынай ідэалогіі. Таму 29 кастрычніка а 19 гадзіне мы заклікаем усіх да будынка КДБ на акцыю памяці іхных ахвяраў, каб заявіць нашчадкам зладзеяў, што рана ці позна, але злачыства будзе асуджана; каб перад «старэйшым братам» засведчыць, што насуперак усім злачынствам Беларусь жыве і будзе жыць».

Паводле mfront.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: