Маладыя дзеячы культуры і медыя запісалі відэазаяву аб пераломным моманце для беларусаў

Маладыя беларускія дзеячы культуры і медыя ў асобе спявачкі Леры Яскевіч, саліста гурта «Петля Пристрастия» Ільі Чарапко-Самахвалава, удзельнікаў гуртоў Intelligency, AKUTE, тэлевядучай Каці Пытлевай, блогера Андрэя Бонда, журналіста Дзмітрыя Безкаравайнага, спявачкі Palina і многіх іншых запісалі відэаролік пра нас саміх. Пра беларусаў ад саміх беларусаў.

Выхад відэароліка адбыўся дзякуючы групавой ініцыятыве творчай інтэлігенцыі і самаарганізацыі ў рамках суполкі «КультПратэст». У ім артысты і медыяперсоны разважаюць аб пераломным моманце для беларусаў.

«За гады незалежнасці мы выраслі, сталі мацнейшымі, і сёння мы - гэта ўжо іншая нацыя. Гэты ролік матывуе ў чарговы раз успомніць, хто ж мы ёсць такія — беларусы», — тлумачаць удзельнікі здымак.

Па словах стваральнікаў відэароліка, гэта спроба зрабіць заяву ад усяго незалежнага беларускага медыя і культурнага асяроддзя, якое сёння выступае з адзіным меркаваннем.


У здымках відэазаявы ўдзельнічалі:
- спявачка Лера Яскевіч
- Ілья Чарапко-Самахвалаў (гурт "Петля Пристрастия")
- тэлевядучая Каця Пытлева
- журналіст Дзмітрый Безкаравайны
- музыка Пеця Клюеў
- гурт Intelligency
- Раман Жыгараў і Vicky Fates (гурт AKUTE)
- блогер Андрэй Бонд
- спявачка Palina
- Павел Казлоў (гурт Molchat Doma)
- паэт і аўтар Мікіта Найдзёнаў
- рэжысёрка і акцёрка Паліна Дабравольская
- спявачка Ліза Ліса
- Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі (гурт "Разбiтае Cэрца Пацана")
- Анастасія Шпакоўская (гурт Naka)
- Яраслаў Таміла (гурт Panska Moc)
- Ігар Латушка (гурт Glitchhh)
- Мікіта Бубашкін (гурт Groove Dealers)


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: