Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады

29 верасня маладзечанцаў, якія ў чэрвені адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады. Суд прызнаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева вінаватымі ў супраціве міліцыянеру, звязаным з ужываннем гвалту. Пра гэта піша Еўрарадыё
Пяскоў, які знаходзіўся пад вартай, атрымаў 3 гады і 3 месяцы зняволення, Еўсцігнееў — 3 гады, яго ўзялі пад варту ў зале суда.

Гаворка ідзе пра падзеі 19 чэрвеня, калі ў Маладзечне прайшла акцыя салідарнасці. Група мужчын адбілі ў амапаўцаў затрыманага. Падзея атрымала шырокі розгалас, бо ў руках аднаго з амапаўцаў быў пісталет, і ўсё гэта тапіла на відэа. 




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: