Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі

У панядзелак, 28 верасня, у Маладзечне дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку АМАПу, звязаны з ужываннем гвалту) за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня, пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Дзяржаўны абвінаваўца па справе Сяргей Габруковіч. Фота: spring96.org

Дзяржаўны абвінаваўца па справе Сяргей Габруковіч. Фота: spring96.org

Пракурор Сяргей Габруковіч прапанаваў Паўла Пяскова, якому падчас судовых разбіральніцтваў змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Санкцыя ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, паводле якой абвінавачваюць маладзечанцаў, прадугледжвае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Абвяшчэнне прысуду Пяскову і Еўсцягнееву суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла на заўтра, 29 верасня, у 10:00.

Нагадаем, 16 верасня суд Маладзечанскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, удзельнікаў акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з АМАПаўцаў аказаўся пісталет.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: