Маладзечанскім школам не хапае 20 настаўнікаў-замежнікаў

У школы Маладзечаншчыны накіравалі толькі шэсць спецыялістаў па замежных мовах.



Фота fotokanal.com.


Найперш не хапае спецыялістаў па англійскай і нямецкай мовах, кажа інспектар па кадрах аддзела спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Святлана Красненка.

А вось запыт з настаўнікамі матэматыкі перавысілі. Па гэтым прадмеце на горад і раён заяўлялі сем спецыялістаў, а прыслалі восем. Таму з матэматыкамі праблема адпала.

Хапае і настаўнікаў па беларускай і рускай моваў. Іх сёлета нават не размяркоўвалі.

Усяго па размеркаванні прыехала 67 настаўнікаў, з іх трое самі ўладкаваліся на працу. Сем чалавек накіравалі на раён: у Радашкавічы, Краснае і Чысць.

Маладых спецыялістаў атрымалі дзявятая школа і дзясятая гімназія. Сёлета ў гэтыя ўстановы адукацыі прыйдуць па шэсць новых настаўнікаў.

Па словах спадарыні Святланы, не ўсе спецыялісты маюць вышэйшую адукацыю. 15 новых настаўнікаў маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Большасць настаўнікаў накіравалі з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Некаторых размеркавалі з Віцебскага, Гродзенскага і Гомельскага ўніверсітэтаў.

Вольга Юркевіч, www.rh.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!