Маладзёнаў з Беларусі запрашаюць на антыкарупцыйны трэнінг

Студэнтаў старэйшых курсаў, выпускнікі і маладыя спецыялісты запрашаюць да ўдзелу ў штогадовай летняй школе Transparency International School на Integrity (TISI).
Transparency International School на Integrity (TISI) – гэта штогадовы антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідараў. Удзельнікаў пазнаёмяцца з апошнімі распрацоўкамі ў галіне барацьбы з карупцыяй і падсправаздачнасці і змогуць рэалізаваць свае ідэі на практыцы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- студэнты старэйшых курсаў, аспіранты і маладыя спецыялісты;
- ўзрост да 35 гадоў;
- жаданне даведацца, як выступіць супраць карупцыі і дамагчыся большай празрыстасці ў сваёй краіне.

Трэнінг адбудзецца 8-14 ліпеня 2019 года ў Вільні.

Для заяўнікаў з некаторых краін, уключаючы Беларусь, есць абмежаваная колькасць стыпендый. Поўныя стыпендыі пакрываюць міжнародныя транспартныя выдаткі, навучанне і пражыванне. У некаторых выпадках студэнтам могуць быць таксама прапанаваны частковыя стыпендыі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 20 траўня 2019 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!