Маладзёнаў запрашаюць на форум еўрапейскіх ініцыятыў у Нант

Nantes Creative Generations запрашае на Форум па салідарнасці, абароне навакольнага асяроддзя, творчаму супрацоўніцтву і развіццю адносін паміж грамадзянамі Еўропы.

Форум адбудзецца 23 – 26 кастрычніка у Нанце, Францыя. На працягу 4 дзён удзельнікі змогуць прэзентаваць праект або ініцыятыву, а таксама навучацца працаваць з лакальнымі праектамі на еўрапейскім ўзроўні.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост ад 18 да 30 гадоў;
- пражыванне ў адной з краін Савета Еўропы альбо Беларусі;
- прадстаўленне канкрэтнай ініцыятывы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 3 чэрвеня 2019.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!