
Малітва за Курапаты ў фотаздымках: рэпартаж «Новага Часу»
- Грамадства
- 07-04-2019
Пасля малебна ў цэнтры Мінска частка ўдзельнікаў паехала ў Курапаты. Некаторыя – не без прыгодаў. Тралейбус з Леанідам Кулаковым суправаджаў сіні мікрааўтобус.

Леанід спрабаваў размаўляць з супрацоўнікам у цывільным і нават жартаваць, маўляў, калі браць будзеце? Той толькі пасміхаўся. Раптам на Гамарніка «іхтамнеты» выйшлі з тралейбуса, а актывісты спакойна дабраліся да Курапатаў.
Шмат людзей прыехала ва ўрочышча ад кафедральнага сабора, але вялікая частка была новых твараў. Малебен служылі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенці і айцец Леанід. На малітве прысутнічала не менш за паўтары сотні чалавек. Пасля малебна выступалі актывісты Ганна Шапуцька, Зміцер Захарэвіч, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Чахольскі і іншыя. З Галгофы частка людзей накіравалася на вахту да рэстарана «Поедем поедим».
Фота Алены Ляшкевіч
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!