«Малявала сардэчка ў ліфце». Жыхарку Ждановічаў за чатыры дні ўжо двойчы асудзілі на «суткі»

6 мая прайшоў чарговы суд над 51-гадовай Наталляй Сляпцовай, якой суддзя Казей 3 траўня ўжо прысудзіў 12 сутак арышту.

Жанчыну затрымалі яшчэ 30 красавіка, а сёння абвінавацілі ў шасці эпізодах «пікетавання ў перыяд з 7 па 18 красавіка шляхам выдзялення маркерам чырвонага колеру надпісаў «Жыве», «Беларусь», і маляванне «сардэчка» ў ліфце жылога дома ў аграгарадку Ждановічы» Мінскага раёна. З матэрыялаў справы вынікае, што ў ліфце устаноўлены камеры відэаназірання, паведамляе «Вясна».

Суддзя Кропачаў арыштаваў Наталлю яшчэ на 10 сутак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: