Маніторынг Асамблеі НДА: студэнтам раяць адмаўляцца ад дзейнасьці ў грамадзкіх арганізацыях

У Беларусі ўзмацніўся ціск на студэнтаў за ўдзел у дзейнасці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, паведамляюць каардынатары маніторынгу парушэння правоў і акадэмічных свабодаў студэнтаў, які праводзіўся “Студэнцкай радай” у рамках дзейнасці Грамадcкага Балонскага камітэту.



Каардынатарка юрыдычнай кансультацыі Моладзевай прафсаюзнай групы “Студэнцкая рада” Марына Штрахава ў інтэрв'ю Радыё Свабода распавяла, што падчас маніторынгу фіксаваліся выпадкі, калі дэканы ці іншыя прадстаўнікі адміністрацыі ВНУ праводзілі са студэнтамі індывідуальныя гутаркі пра тое, што дзейнічаць у арганізацыях грамадзянскай супольнасці непажадана. Раілі адмовіцца ад такой дзейнасці, заклікалі задумацца пра магчымыя нядобрыя наступствы.

Прычым такія паведамленні паступаюць не ад актывістаў, а ад простых студэнтаў, якія некалькі разоў бралі ўдзел у мерапрыемствах якой-небудзь арганізацыі ці хоць бы ўступілі ў суполку арганізацыі „Укантакце“. Раней такога намі не фіксавалася. Раней мог быць ціск на актывістаў, якія публічна і адкрыта вядуць сваю дзейнасць, але звычайных людзей, тым больш проста за ўдзел у мерапрыемствах, ніколі не чапалі. Гэты маніторынг зафіксаваў іншую сітуацыю. Атрымліваецца, што зараз людзей чапаюць хоць бы за нейкую сувязь з грамадскімі арганізацыямі”, — кажа Марына Штрахава.

Між тым, падчас падобных індывідуальных гутарак прадстаўнікі адміністрацыі ВНУ наўпрост не пагражаюць студэнтам ні адлічэннем, ні якімісьці дысцыплінарнымі спагнаннямі.

Але сам факт таго, што са студэнтамі размаўляюць з прычыны іх грамадскай дзейнасці, — на наш погляд, гэта ўжо парушэнне права на свабоду асацыяцыяў”, — падкрэслівае Штрахава.

belngo.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: