Манстрацыя «За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў» пройдзе ў Мінску

Валанцёры і валанцёркі выйдуць 6 сакавіка на пікет-манстрацыю «За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў» у сталічны парк Дружбы народаў.

Манстрацыя – масавая мастацкая акцыя з лозунгамі і транспарантамі, якія прыцягваюць да сябе ўвагу перш за ўсё сваім вычварным абсурдам і гіпербалізацыяй.

Манстрацыя – масавая мастацкая акцыя з лозунгамі і транспарантамі, якія прыцягваюць да сябе ўвагу перш за ўсё сваім вычварным абсурдам і гіпербалізацыяй.


Мерапрыемства пройдзе з 14 да 15 гадзінаў, у ім плануецца ўдзел да 10 чалавек.

Адпаведнае паведамленне аб правядзенні мірнага сходу было дасланае ў Мінгарвыканкам яшчэ 16 лютага.

“Адной з мэтаў нашага пікета з'яўляецца праверка на практыцы так званага "паведамляльнага прынцыпу", што замацаваны ў Законе "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" і ўступіў у сілу з іншымі зменамі толькі 26 студзеня гэтага года”, — адзначаецца ў суполцы валанцёраў і валанцёрак у Фэйсбуку.

Нагадаем, раней актывісты і актывісты Валанцёрскай службы "Вясны" прааналізавалі месцы, вызначаныя для мірных сходаў, і прыйшлі да высновы, што яны не надта прыдатныя для правядзення масавых мерапрыемстваў з кропкі гледжання іх дасяжнасці і публічнасці.

Паводле прэс-службы ПЦ “Вясна” 




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: