Марш Справядлівасці ў гарадах Беларусі

У нядзелю 20 верасня на Марш Справядлівасці выходзяць жыхары не толькі сталіцы, але і іншых беларускіх гарадоў.
У Гомлі пачаўся «Марш справядлівасьці».

На пункце збору людзей, ля ўнівэрмагу «Гомель», чакалі супрацоўнікі АМАП і міліцыі. Людзі пайшлі па Савецкай, супрацоўнікі АМАП перагарадзілі ім дарогу. Людзі перайшлі на другі бок, і там дарогу перагароджваюць амапаўцы.

У Гомлі на Савецкай пачаліся затрыманьні ўдзельнікаў акцыі. Да груп пратэстоўцаў пад'яжджаюць «сінія бусы» з супрацоўнікамі АМАП і затрымліваюць людзей.

Людзі прарвалі ачапленне.



Гародня. Калёна рушыла. Скандуюць "На базар", "Верым, можам, пераможам", "Горадня, выходзь", "Гэта наш горад". У пачатку Савецкай вуліцы ім перакрыў дарогу АМАП у шлемах.
 Пратэстоўцы выйшлі на праезную частку Вялікай Траецкай вуліцы і перакрылі яе для руху.
Пачаліся затрыманьні. Схапілі некалькі дзясяткаў чалавек. У тым ліку цяжарную жанчыну на позьнім тэрміне. Адзін мужчына, якога спачатку схапілі і панесьлі, ляжыць непрытомны на траве каля месца пратэстаў. Калёна амапаўцаў пайшла адціскаць пратэстоўцаў зь Вялікай Траецкай вуліцы.

Цяжарную жанчыну Вераніку адпусьцілі. Яна на 30-м тыдні цяжарнасьці.

 Сілавікі паклалі мужчыну тварам на асфальт, побач стаіць аўто з адкрытымі дзвярыма і разбітым шклом. Мужчына крычыць, што ён нічога не зрабіў, просіць перастаць яго душыць і передаць звесткі пра яго затрыманне праваабаронцам з "Вясны".

Калі мы правільна разабралі, яго завуць Уладзімір Колышаў.
 Стала вядома, што начальнік горадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч уласнаручна затрымліваў пратэстоўца на Віленскім завулку.

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся наноў каля кінатэатра "Кастрычнік". Прыехалі міліцэйскія аўтобусы. Пачаліся затрыманьні.

Салігорск. Па Салігорску рушыць вялікая калона. Людзі скандуюць: "Салігорск, выходзь!"
У Лідзе пратэстоўцы, каб не быць затрыманымі сілавікамі, рухаюцца ў счэпцы.
У Магілёве каля 100 чалавек выйшлі на плошчу перад гандлёвым цэнтрам «Атрыюм» на марш справядлівасьці.

Прыхільнікі пераменаў стаяць у шчэпцы. Іх папярэдзілі што іхнае мерапрыемства несанкцыянаванае. Патрабуюць разысьціся. Людзі ігнаруюць патрабаваньне. Выгукваюць не забудзем не даруем, мы гуляем. Пяюць разам беларускія песьні. Некаторыя прыйшлі з нацыянальнай атрыбутыкай. Пляцоўка ачэпленая міліцыяй. Незадоўга яе людзі пачалі зьбірацца міліцыянты прыбралі прыпынак. У цэнтры шмат міліцыі. Пратэстоўцы рушылі калёнай па вуліцы Першамайскай. У шэсьці ўжо блізу 300 чалавек. Спробаў разагнаць міліцыя ня робіць.

У Магілёве затрымалі дваіх журналістаў Белсат Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага. Яны ў Ленінскім аддзеле міліцыі. Тым часам марш справядлівасьці вырас да 1тысячы.

На нядзельныя пратэсты выйшла Смаргонь.
Кобрын.

Берасьце, людзі гуляюць у цэнтры гораду пад адзін з гімнаў гэтага году — «Разбуры турмы муры»
Пачаліся затрыманні. АМАП выкарыстоўвае газ.

У Брэсце працягваюцца сутычкі з АМАПам. У сілавікоў паляцелі бутэлькі. Міліцыя зрабіла папераджальны стрэл у паветра. 


 Традыцыйнае шэсце ў Васкавыску. Удзел бяруць каля 150 чалавек. З дзясятак затрыманых. Сярод іх – кіроўца, аўтамабіль якога замінаў праезду аўтазака
Ваўкавыск. Абураныя людзі спрабуюць вызваліць затрыманага
 Жодзіна. Акцыя ў Жодзіне ў памяць пра Мікіту Крыўцова. Сёння 40 дзён, як яго не стала.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: