Мара Антона Сурапіна

Новы фільм з сэрыі «Хроніка суднага часу» з'явіўся ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны рэпрэсаванаму журналісту-фатографу Антону Сурапіну.



Антон Сурапін


Гісторыя з публікацыяй здымкаў плюшавых мядзведзікаў, якія былі скінутыя з швэдзкага самалёта,  сталася адной з самых скандпльных у 2012 годзе і фатальным чынам адбілася на лёсе журналіста. Пасля публікацыі Сурапін апынуўся ў турме КДБ.

На момант арышту быў студэнтам Інстытута журналістыкі БДУ. Фотажурналіст, стваральнік сайту bnp.by«Belarus News Photos». Сябра БАЖ.

Затрыманы 13 ліпеня 2012 году ў менскай кватэры, дзе пражываў.  Папярэдне ў жытле быў праведзены ператрус. Пасля Антона змясцілі ў СІЗА КДБ — так званую «амерыканку». Афіцыйных звестак пра тое, што Антону было прад’яўлена абвінавачванне, не было некалькі тыдняў. Тым ня менш, праваабаронцы агучвалі думку, што Антону закідаюць спрыянне незаконнаму перасячэнню мяжы, але ўлады па нейкіх прычынах хаваюць факт прад’яўлення журналісту абвінавачвання. 7 жніўня 2012 г. абвінавачванне журналісту было прад’яўлена афіцыйна.

У канцы ліпеня 2012 году некалькі дзён запар адвакат Сурапіна не мог дабіцца сустрэчы з падабаронным у СІЗА КДБ, што нагадвала брутальную сітуацыю з нядопускам адвакатаў да вязняў Плошчы-2010.

Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязнем сумлення.

Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!