«Мара» рассыпаецца бяз грошай

Папулярны сярод бабруйчан і жыхароў суседніх раёнаў дзіцячы летнік «Мара» застаўся без сродкаў на тэрмінова патрэбны рамонт.



Летніку «Мара», што пад Бабруйскам, больш за 35 гадоў. Спачатку належаў «Белшыне», у 2002-м быў перададзены Магілёўскаму ўпраўленню адукацыі, з мінулага году належыць Бабруйскаму ўпраўленню адукацыі, спорту і турызму. Мэбля і бялізна збольшага засталіся з часоў «Белшыны», пляцоўкі занядбаныя, сантэхніка ржавее, тынкоўка сям-там адвалілася, а там, дзе сцены пакояў пафарбаваныя, дык здаецца, лепш бы фарбы не было — настолькі страшнай казармай глядзіцца, што мала ратуюць і дзіцячыя аплікацыі.

Корпус

Корпус "Мары"
Корпус

Корпус "Мары"

Корпус

Корпус "Мары" ўнутры

А лагер вялікі — за адну змену (з чатырох) прымае да 600 дзяцей — з Бабруйску, Кіраўску, Асіповіч, з дамоў-інтэрнатаў. Бацькі дзяцей і актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўвесну звярталіся ў абласны выканаўчы камітэт з настойлівай просьбай паглядзець што робіцца і тэрмінова падвысіць фінансаванне «Мары». У красавіку на рамонт было выдзелена 300 мільёнаў з гарадскога бюджэту і 123 мільёны з дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны. У «Мары» пачалася праца — замянілі дах аднаго корпусу, на адным паверсе другога цяпер новая сантэхніка і прыстойныя сцены калідораў і пакояў, закупілі частку новага абсталявання на кухню... 

Старыя душавыя

Старыя душавыя

Старыя душавыя

Старыя душавыя

У гэткіх будках жывуць пазьменна повары

У гэткіх будках жывуць пазменна кухары

У траўні прыйшоў час разлічвацца за працу і пакупкі — і тут аказалася, што грошай на рахунку няма! На запыт адміністрацыі летніка фінансавы аддзел бабруйскага казначэйства паведаміў, што гарадскія ўлады знялі грошы «з-за цяжкага стану гарадскога бюджэту». Забралі ўсё, нават грошы з нацыянальнага фонду, што ніякіх адносінаў да гораду не маюць. А раней абяцалі і пералічэнне з суботніку — атрымалася як з гарадскім Моладзевым паркам, таксама нібыта за суботнік збіраліся рабіць, а ўсё стаіць на месцы. Трэба далей абсталяваннем закупацца — супрацоўнікі летніка кажуць, нібыта гарадскія ўлады цішком рэкамендуюць заключаць дамовы з пастаўшчыкамі без перадаплаты... І абяцаюць, абяцаюць як-небудзь грошы даць, аж 800 мільёнаў абяцаюць.

На 3-ю зьмену прыехалі больш за 600 дзяцей з розных раёнаў

На 3-ю змену прыехалі больш за 600 дзяцей з розных раёнаў

На 3-ю зьмену прыехалі больш за 600 дзяцей з розных раёнаў

На 3-ю змену прыехалі больш за 600 дзяцей з розных раёнаў

​​

Тым часам 15 ліпеня ў «Мары» пачалася трэцяя змена — з недахопам трох соцень камплектаў бялізны. Яшчэ і дзяцей аказалася больш за норму, месцамі жывуць па 8 у пакоі, што выклікае новыя нараканні бацькоў. Але гэткі перабор нават добры — будзе чым разлічыцца за новую бялізну, бо адміністрацыя летніка дамаўляецца з вытворцам на аплату за кошт продажу пуцёвак. А пакуль скарачае тэрміны прання, і выдае дзецям не зусім яшчэ парваную бялізну, якую па-добраму пара б ужо выкінуць, але яшчэ можа патрываць...

Гульнявыя пакоі Мары

Гульнявыя пакоі Мары

Гульнявыя пакоі Мары

Гульнявыя пакоі Мары

Толькі сёння стала вядома, што для аплаты травеньскіх працаў частку грошай, каля 80 мільёнаў, гарадскія ўлады «Мары» вярнулі.

www.svaboda.org

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: