Марафон Салідарнасці з «Белсатам» – флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату»

22 снежня аб 11.00 у Траецкім прадмесці ля музею Максіма Багдановіча пачынаецца Марафон Салідарнасці з «Белсатам» – флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату». Лёс каналу яшчэ не вырашаны канчаткова. Кожны з нас можа дапамагчы захаваць яго: зняць відэазварот, апублікаваць на сваім профілі ў сацсетках і даслаць нам праз сацсеткі ці на электронную пошту.

Вазьмі зараджаны смартфон ці маленькую камеру. Фармат – 30-60 секундаў. Скажы на камеру, чаму ты асабіста лічыш, што трэба захаваць «Белсат» і запрасі іншых падпісаць петыцыю да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

У абарону «Белсату» зможа выказацца любы ахвотны глядач. Збіраюцца ўзяць слова і вядомыя ў Беларусі асобы – ад творцаў да палітыкаў, якія разам з ужо тысячамі людзей падпісалі адмысловую петыцыю да польскіх уладаў, ад якіх залежыць будучыня тэлеканалу.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!