
Беларусы Масквы шлюць вячэрняе прывітанне ўсім раёнам Мінска: «Вы вялікія малайцы, што выходзіце гуляць у любы час сутак пры любым надвор'і».

Акцыя салідарнасці з беларусамі прайшла ў Берліне.


Шабаны ўвечары выступілі супраць правядзення ЧС-2021 па хакеі ў Беларусі.

У гандлёвым цэнтры «Замак» сёння гучала «Жыве Беларусь!»
Мінск. Антонаўская, Захарава, Пуліхава разам з гасцямі з Крыжоўкі сёння правялі Каляды з блінамі і карагодамі.


Жыхары Брэста запісалі відэа ў падтрымку Ігара Лосіка.
Акцыя супраць правядзення ЧС-2021 па хакеі ў Беларусі прайшла ў Віцебску.

Беларусы Санкт-Пецярбурга 162-гі дзень выходзяць на акцыі салідарнасці з беларусамі: «Мы кажам дзякуй такім кампаніям як Nivea, Tissot і Škoda, якія адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі».

У Кобрыне ў маршы паўдзельнічаў і Дзед Мароз.

У польскім Уроцлаве беларус прабег 2,5 км такім чынам, каб трэк ягонай прабежкі склаў вядомыя словы: «Жыве Беларусь».

Таксама ва Уроцлаве сёння патрабавалі вызвалення арыштаваных беларускіх журналістак.



Жыхары вуліцы Максіма Танка ў Мінску прайшлі маршам каля метро Фрунзенская.
Вёска Сёмкава, што ў Мінскім раёне
Працягваецца пратэст балконаў

Як гучыць верш Купалы, калі яго чытаюць хорам жыхары Брылевічаў.
Ранішні марш правялі таксама жыхары Заводскага раёну Мінску — раёну Велазаводу, «Шарыкаў» і Трактарнага пасёлку
Партызаны мінскай Курасоўшчыны перадаюць усім добрай раніцы!


<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?14"; data-telegram-post="belsat/39318" data-width="100%"></script>
Такую акцыю ў падтрымку палітвязня Міколы Дзядка зладзілі на адным з маршаў Мінску.