Мар’іна Горка і Асіповічы скончылі марафон “Люблю Беларусь”

Мар’іна Горка і Асіповічы скончылі марафон “Люблю Беларусь”



14 лютага ў Мар’інай Горцы і Асіповічах маладафронтаўцы вывесілі на цэнтральных плошчах Бел-чырвона-белыя сьцягі. Такім чынам моладзь прызналася ў любові да Беларусі і завершыла марафон “Люблю Беларусь”.

 У Асіповічах пры вывешваньні нацыянальнага сцяга двое маладафронтаўцаў былі затрыманыя і правялі ў пастарунку некалькі гадзін. Бел-чырвона-белы сцяг пралунаў на галоўнай плошчы горада ўсяго некалькі хвілін, а затым быў садраны супрацоўнікамі асіповічскага райвыканкама.

Нацыянальны ж сцяг на галоўнай плошчы Мар’інай Горкі пралунаў увесь святочны дзень 14 лютага.

Такім чынам маладафронтаўскі марафон “Люблю Беларусь” адбыўся ў 10 гарадох Беларусі, дзе былі ўзнятыя Бел-чырвона-белыя сцягі. 14 лютага акцыя скончылася ў Мінску віншаваннямі выбітных дзеячаў культуры са святам любові.

-Каго любіш?

-Люблю Беларусь!

-Дык узаемна!

Паводле: Малады фронт

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!