Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі (фота)

У Мінску на Марш сёння выйшлі людзі з інваліднасцю. Людзі на інвалідных вазках, з кійкамі, пашкоджаннем канцавін сабраліся ля Чырвонага касцёла ў Мінску. Прыйшлі таксама іх апекуны і проста нераўнадушныя грамадзяне.


Людзі пачалі збірацца каля 14.00. Праз паўгадзіны яны вышыхтаваліся ў ланцуг салідарнасці ля праспекта Незалежнасці насупраць Чырвонага касцёла. Каля 15.00 сфармавалі калону і пачалі рух у бок Кастрычніцкай плошчы. ДАІ перакрыла праспект каля Галоўнага паштамта ў бок плошчы Незалежнасц для прыватнага аўтатранспарта, прапускалі толькі рэйсавыя аўтобусы і маршруткі.

Раптоўна пад'ехалі два мікрааўтобуса і выхапілі з сярэдзіны калоны двух чалавек. Па словах відавочцаў, затрыманыя — не інваліды і не журналісты, маладая дзяўчына і мужчына сярэдніх гадоў. На момант публікацыі шэсце людзей з абмежаванымі магчымасцямі па праспекце Незалежнасці працягваецца.

Фота tut.by

Мастачка і дызайнер Аляксандра Гушча, удзельніца суботніх "жаночых маршаў" і нядзельных акцый, прыйшла таксама і на "Марш (не)інвалідаў".

"Я сама думала, што гэта выдатная ідэя — сабраць марш людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Таму што мы сацыяльная група, якая ў сілу абставін застаецца на беразе палітычных і сацыяльных падзей. Я лічу, што гэта вельмі важная акцыя", — распавяла яна ў каментары Еўрарадыё.




Аляксандру затрымлівалі на "жаночых маршах", але яна ўсё роўна прыходзіць на ўсе акцыі: "Адразу пасля затрымання мне было вельмі дрэнна. Але потым я пайшла на нядзельны марш, сустрэла там знаёмых. Я зразумела, што раблю правільна, і мне стала лягчэй".





Фота Алены Ляшкевіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: