«Марш недармаедаў» праходзіць у Пінску (+відэа)

У Пінску 11 сакавіка з 12.00 праходзіць "Марш недармаедаў" супраць Дэкрэту №3.
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

На плошчы Леніна сабралася каля 500 чалавек, акцыя праходзіць не арганізвана, нікога з лідараў апазіцыі няма. Аднак людзі ідуць актыўна на кантакт з журналістамі, выказваюць сваю незадаволенасць. Людзі скардзяцца на адсутнасць працы, маленькія заробкі, немагчымасць адстойваць свае працоўныя правы. Моладзь вымушана з'язджаць на заробкі за мяжу.

Людзі мяркуюць, што прэзідэнт павінен сыйсці ў адстаўку, бо не апраўдаў спадзяванняў грамадзянаў.

Як паведамляюць журналісты Белсату, да мітынгоўцаў выходзіў начальнікі пінскай міліцыі і папярэджваў іх, што акцыя несанкцыянаваная і іх чакае адказнасць за ўдзел у ёй.

Некаторых грамадскіх актывістаў Пінску блакуюць у іх кватэрах, каб яны не маглі прыняць удзел у акцыі.

На гомельскага блогера Максіма Філіповіча напалі супрацоўнікі ў штацкім, парвалі куртку, хацелі затрымаць, цягнулі да аўтазаку, але людзі пачалі бегчы і адбілі блогера.

Блогер падыходзіў  да супрацоўнікаў міліцыі з пытаннямі аб тым, чаму яны бездзейніалі, міліцыянты сышлі пад крыкі людзей "Ганьба"!

Вялікая колькасць на плошчы прысутнічае супрацоўнікаў у цывільным. Яшчэ з учорашняга вечара пачаўся раптоўны рамонт помніка Леніна, што знаходзіцца на плошчы.


Адзін з удзельнікаў паведаміў, што некаторых людзей на падыходзе да плошчы спынілі для праверкі дакументаў, забралі ў РУУС і не выпускаюць.

Частка людзей рушыла на вакзал — правесці Максіма Філіповіча на цягнік, каб яго не затрымалі. Люді праяўляюць салідарнасць — прапануюць адвесці яго на машыне.

Зранку 11 сакавіка ў Лунінцы на вакзале затрымалі актывістаў з Мікашэвіч Леаніда Дубаносава, Віталя Каласюка і Аляксандра Неўдаха. Яны разам збіраліся сесці на цягнік да Пінску.

Калі актывісты стаялі на платформе, да іх падышлі міліцыянты. На пытанне Леаніда пра прычыну, тыя адказалі, што трэба праверыць пашпарты. Але падчас праверкі міліцыянты сказалі, што ў іх завіс кампутар, і таму не могуць прабіць па базе дадзеных, ці не знаходзяцца дадзеныя асобы ў вышуку. За 2 хвіліны да адыходу цягніка актывісты паспрабавалі сысці, але міліцыянты не дазволілі і паведамілі, што яны затрыманыя па распараджэнню КДБ.

З вакзаклу Леанід Дубаносаў патэлефанаваў праваабаронцы Тамары Шчапёткінай і распавёў пра затрыманне. Міліцыянт загадаў спыніць размову, але Леанід працягваў гутарку, тады міліцыянты наваліліся на Дубаносава, пачалі вырываць тэлефон. Па словах Тамары Шчапёткінай, было чутна, што адбывецца барацьба. Леанід вырваўся на вуліцу і стаў прасіць дапамогі ў людзей. Таксама ён тры разы пракрычаў "Нет декрету №3, Лукашенко уходи!". Напрыканцы ён паспеў сказаць, што яго ўцягнулі ў міліцэйскі УАЗік, пасля чаго сувязь перарвалася.

Леаніда Дубаносава прывезлі ў Лунінецкі РАУС, але праз 20 хвілін пасля дастаўкі яго адпусцілі без складання пратакола. Маёр лінейнага аддзела міліцыі Аляксандр Гнядзько выбачыўся за гвалтоўнае затрыманне і адзначыў, што рабіў гэта не па сваёй волі. Але Дубаносаў плануе абскарджваць нематываванае затрыманне з грубым прымяненнем сілы.

Паводле spring96.org/


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: