Марш Справядлівасці ў Мінску

У сталіцы і іншых гарадах Беларусі — чарговы марш.
20 верасня ў Мінску адбываецца Марш Справядлівасці. Зранку ў цэнтр сцягнутая спецтэхніка. Перакрыты некалькі станцый метро і буйных транспартных шляхоў.

У якасці канцавой кропкі маршрута быў анансаваны будынак Вярхоўнага суда. Пасля таго, як падыходы да яго пачалі перакрываць, у тэлеграм-каналах з'явіліся заклікі ісці да будынка КДБ.

18:50 Людзі згортваюць сцягі і разыходзяцца вялікікмі групамі.

18:35 На Смалячкова працуе ГУБАЗіК. Хлопцы сталі ў счэпку ля сцяны дома, але іх усіх усё адно затрымалі.
Калона дэманстрантаў рухаецца ў бок Акадэміі Навук.

На праспекце Незалежнасці зламаўся вадамёт.

18:20 На плошчы Змітрака Бядулі пачаліся масавыя затрыманні. з бардовай маршруткі з жоўтымі нумарамі і трох аўтазакаў выскачылі людзі ў цывільным, але з карабінамі, запакавалі некалькі дзясяткаў чалавек з Бядулі, Казлова і Смалячкова. Пачаліся затрыманні ля ЦУМа. Каля ГЦ Маскоўска-Bенскі, Незалежнасці, 54. некалькі аўтазакаў. Затрымліваюць людзей, што ўжо разыходзіліся ад Якуба Коласа ў бок Акадэміі навук. Дзясяткі затрыманых.



18:05 Марш Салідарнасьці павяртае з праспэкта Незалежнасьці на вуліцу Казлова. Сілавікі пачалі расьсякаць калёну, высунуўшы сыстэму Рубеж. Людзі ўцякаюць у розныя бакі. Выхады ў двары таксама заблякаваныя. Частка людзей адышла ў бок Коласа, частка ў бок Бядулі.

18:00 Людзі падышлі да блёку сілавікоў, выстаўленага пасьля скрыжаваньня праспэкта Незалежнасьці і вуліцы Казлова, бліжэй да Плошчы Перамогі. Праспэкт перакрыты сыстэмай Рубеж, іншай спэцтэхнікай, некалькімі шэрагамі сілавікоў. Людзі каля загароды скандуюць «Ён вас кіне». У шэрагах сілавікоў, перагарадзіць дарогу, заўважаныя жанчыны ў балаклавах.


17:50 АМАП кінуўся на дэманстрантаў у скверы каля Опернага тэатра. Бусікі сілавікоў прыпаркаваныя на Купалы і на Багдановіча.

Тактыка сілавікоў аналагічная той, што выкарыстоўвалася тыдзень таму. Сілавікі зачышчаюць хвасты

17:40 Людзі дайшлі да плошчы Якуба Коласа, запаўняюць прастору вакол помніка. Bыходзяць на праспект Незалежнасці, выйшлі на праезную частку — і ідуць у бок плошчы Перамогі

17:30 Калёна падышла да комплексу будынкаў заводу «Гарызонт», людзі рухаюцца далей па Багдановіча. Галава калоны прайшла па Куйбышава да Камароўкі, збочыла на Харужай і ідзе на праспект Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа





17:10 Калона пратэстоўцаў паварочвае кожны раз, калі натыкаецца на кардон сілавікоў. На вуліцы Янкі Купалы двое мужчын спрабавалі справакаваць людзей: маўляў, нас шмат, чаго мы баімся, пойдзем да загараджэння. Але пратэстоўцы не павяліся і чарговы раз павярнулі — пайшлі ў бок Камароўскага рынка па вуліцы Куйбышава.







16:50 Галава калоны дайшла да перакрыжавання Гарадскога Bала і Інтэрнацыянальнай і ўпёрлася ў ланцуг спецназа са шчытамі. Людзі збочваюць на Нямігу.
Частка людзей засталася на Пераможцаў ля дома 53/1. Там людзі без апазнавальных знакаў з дубінкамі стараюцца іх біць. Цітушкі і частка салдат унутраных войскаў у выніку разагналі дэманстрантаў. Пратэстоўцы пахаваліся ў дварах.
Паводле ацэнак карэспандэнтаў «Нашай Нівы», колькасць удзельнікаў нядзельных пратэстаў у сталіцы перавысіла 100 тысяч чалавек. Калона ідзе вуліцай Багдановіча да Опернага, прайшла мост


Менск, праспэкт Незалежнасьці пусты, толькі сілавікі стаяць у шэрагу


16:30 А гэта — легендарны Ян Грыб, якога АМАП круціў на Дні Волі ў 2017-м. Яму 85 гадоў, кажа: «Выходжу, бо хачу, каб Беларусь стала еўрапейскай краінай». 

Сёння на маршы ў Мінску можна заўважыць вельмі шмат лакальных сцягоў,



Дюдзі ідуць па Ціміразева, рабочыя суседняй будоўлі вітаюць іх





16:10 З вуліцы Ігнаценкі марш павярнуў на Ціміразева ў бок цэнтру, бо рух па Ціміразева ў бок Менск-Арэны перакрыты сілавікамі. 



15:40 Вуліца Камсамольская заблякаваная сыстэмай «Рубеж» і шэрагам сілавікоў у раёне кінатэатра «Перамога». З боку праспэкту па Камсамольскай стаяць салдаты ўнутраных войскаў з аўтаматамі. 

Адміністратар KFC на Нямізе адкрыў дзверы людзям, каб яны змаглі схавацца ад хапуна.
Ля стэлы некалькі тысяч чалавек.



15:20 Для руху аўтамабіляў перакрыты:
- праспект Незалежнасці ад вуліцы Казлова,
- праспект Машэрава ад праспекта Незалежнасці,
- праспект Машэрава ад вуліцы Старажоўскай

Па некалькі сотняў чалавек ідзе па праспекце Машэрава з боку Кальварыйскай у бок стэлы і з адваротнага паўночнага боку ў бок стэлы.


Тым часам АМАП з'ехаў з Нямігі. Людзі адразу выйшлі на праезную частку. Людзі ідуць ад самага моста ў бок Стэлы. Таксама калона ў некалькі сотняў ідзе з боку Багдановіча .

15:10 Марш заняў палову праспэкта Пераможцаў у раёне стэлы. Да яго далучаюцца калёны зь іншых вуліц. Частка дарогі на праспэкце вышэй за стэлу ў бок Палаца Незалежнасьці ўжо заблякаваная ДАІ.

Праспэкт Машэрава таксама заняты ўдзельнікамі маршу. На скрыжаваньні каля стэлы каля 5 тысяч удзельнікаў.



15:00 Шматлікія ручаінкі людзей рухаюцца па Ціміразева, Кальварыйскай, праспекце Пушкіна ў бок цэнтра. Непадалёк ад Стэлы ўжо сабраліся тысячы дэманстрантаў. Некалькі тысяч чалавек са сьцягамі, музыкай рухаюцца па праспэкце Пераможцаў у накірунку Стэлы. Калёна каля будынку банка БелВэб. Дэманстранты перакрылі праспект Пераможцаў у раёне Стэлы. Улады ж уключылі на поўную моц песню "Любімую не отдают". Яна вельмі гучна, усё фаніць, жахлівы гук



14:50 Перакрылі вуліцу Гарадскі Вал. Карыстальнікі інтэрнэта адзначаюць праблемы з сувяззю.


Пратэстоўцы паціху перамяшчаюцца ў бок Стэлы, цяпер яны на скрыжаванні побач з гасцініцай "Юбілейная". Іх увесь час суправаджаюць сілавікі. Як толькі ўтвараецца хаця б невялікая калона, пад'язжаюць аўтазакі, з іх выскокваюць людзі ў чорным і разганяюць яе.


14:30 Да «Галерэі» на Нямізе паступова сцякаюцца патокі людзей. Толькі што сюды пад’ехалі аўтазакі, сотні чалавек рушылі ў гандлёвы цэнтр. Ля KFC пачаўся хапун. Паведамляюць пра "кропкавыя" затрыманні на Плошчы Якуба Коласа і на Акадэміі навук. 







Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: