Марш супраць фашызма адбыўся ў Мінску (фота, відэа)

22 лістапада ў нядзелю ў Мінску запланаваны марш супраць фашызма. Гэта першы раз, калі анансаваны новы фармат нядзельных маршаў: збор ля пад'езда, выхад дваром, потым збор раёна. Такім чынам, маршы дэцэнтралізуюцца.
22 лістапада ў нядзелю ў Мінску запланаваны марш супраць фашызма. Гэта першы раз, калі анансаваны новы фармат нядзельных маршаў: збор дя пад'езда, выхад дваром, потым збор раёна. Такім чынам, маршы дэцэнтралізуюцца.

З самай раніцы ў Мінску шмат спецтэхнікі, агароджаны стэла, плошча Незалежнасці. У 12:00 зачыніліся станцыі метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Няміга», «Купалаўская» і усе станцыі трэцяй лініі.

16:30 Паведамляецца аб 110 затрыманых. У іх ліку старшыня Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч, вакаліст гуртоў "Петля Пристрастия" і "Кассиопея" Ілля Чарапко-Самахвалаў.

16:16 У Мінску працуюць усе станцыі метро.

Людзі працягваюць дзяліцца фота і відэа з марша




16:01 Вяртаецца мабільны інтэрнэт

16:00 У Менску жанчына шпацыруе па горадзе з надпісам на спіне: «Рома, я выходжу». 


15:50 Па праспекце Незалежнасці адноўлены рух транспарта


15:30 Пратэстоўцы занялі Каліноўскага вуліцу, потым іх разагналі, але кіроўцы выйгралі трохі часу, замінаючы праехаць бусаў. Людзей было вельмі шмат
Вуліца Даўгабродская
Пушкіна
На гэты момант вядомыя імёны 92 затрыманых у Менску. Некаторых з іх ужо паспелі вызваліць.

Нагадаем, што тыдзень таму колькасць затрыманых на гэтую гадзіну была значна большая.

15:20 Поўная зачыстка на Паўднёвым захадзе каля «Берасця». Грузяць жанчын і людзей сталага веку.

15:17 Атмасфера маршаў




15:10 Малінаўка


15:03 Хуткая на Ўсходзе і бус сілавікоў
Вялікая колькасць пратэстоўцаў і сілавікоў ля Маскоўскага рынка. 

15:00 Вельмі цікавая сітуацыя ўтварылася ў Мінску 22 лістапада. Пратэстоўцы вырашылі сабрацца ў асобныя калоны ў некалькіх кропках. У кожную з гэтых кропак прыбыў АМАП з намерам зладзіць разгоны і хапуны. Але расклад сіл у сённяшнім супрацьстаянні апынуўся прынцыпова іншы, чым было апошнім часам, калі калонам з некалькіх тысяч пратэстоўцаў супрацьстаяў шэраг са ста-двухсот сілавікоў.

Сёння 10-20 сілавікоў апынаюцца сам-насам з калонай у 500-1000 чалавек. Вельмі часта ў такой сітуацыі яны вымушаныя адступіць, разумеючы, як мала іх — і як шмат пратэстоўцаў. Гэта важны псіхалагічны момант.

Пратэстоўцы ж у большасці сітуацый працягваюць паводзіць сябе абсалютна мірна. Яны не адказваюць агрэсіяй на петарды і стрэлы з траўматычнай зброі. А канфлікты паміж імі і сілавікамі здараюцца, з большага, толькі тады, калі сілавікі спрабуюць некага затрымаць.

14:55 Міліцыянты ў чорным з дручкамі ходзяць па падʼездах дамоў на вуліцы Багдановіча, шукаюць пратэстоўцаў.

На пратэст сёньня выйшаў таксама мікрараён Сокал, што за 13 км ад асноўнай часткі Менску


14:44 Вось такія дэкарацыі


14:40 А тым часам на скрыжаванні Даугабродскай і Уральская сабралася вялікая калона пратэстоўцаў. Перакрываецца рух транспарта. 

14:35 Атмасфера марша






14:33 Калона ў адным з прамысловых раёнаў Мінска


14:30 Тысячы людзей занялі Гарадзецкую, скандуючы «Пошел вон, ты и твой ОМОН». Калону разагналі, але пасля людзі перагрупіраваліся і рушылі далей.



14:27 "Не бегчы! Страляй, ну!" Людзі не баяцца хапуноў і разгонаў


14:23 Жорсткае відэа. Сілавікі ставяць людзей на калені і настаўляюць на іх стрэльбы. Дзіцё на фоне крычыць: "Маці, мне страшна!"
Каля Dana Mall вельмі шмат бусаў. Прывезлі нават калючы дрот. Незразумела навошта, бо людзі адсюль ужо сышлі.

14:20 Затрыманні ў раёне Каменнай Горкі. Чытачы перадаюць, што сілавікі ломяцца нават у пад’езды.
На Каменцы малады чалавек выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам на дарогу, пешаходы спыняюцца і пляскаюць у далоні. Перыядычна тут з’яўляюцца сілавікі і ладзяць разгоны.

Дзве кропкі KFC зачыніліся, але «Бургер Кінг» тут працуе


14:15 Жорсткае затрыманне на вуліцы Куйбышава. Там цяпер арудуюць вось гэтыя сілавікі без формы, у шлемах і бронекамізэльках.

Па ўсім Мінску сабралася шмат людзей у калонах па некалькі тысяч




14:00 Сёння дэманстранты масава ламаюць сістэму - не ўцякаюць не толькі ад сілавікоў з дубінкамі, але не баяцца нават светлашумавыя гранаты.

Вядома ўжо пра два дзясяткі затрыманых. Сярод іх – лекар-раэніматолаг намеснік старшыні Партыі БНФ Зміцер Салошкін.



13:50 АМАП не даў прайсці калоне, якая рухалася па вуліцы Багдановіча ў бок кавярні Белая вежа. Людзі павярнулі назад. Рух транспарту на вуліцы Багдановіча перакрыты.

У розных месцах АМАП спрабуе разганяць людзей, але яны не разыходзяцца.
 У 13:50 на ўваход і выхад зачыненая станцыя метро Пятроўшчына. Мяркуючы па нашай інфармацыі, гэта не выпадкова: побач з ёю неўзабаве магло б апынуцца даволі шмат пратэстоўцаў.

13:40 Калону, у якой па Багдановіча рухалася больш за тысячу чалавек, проста зараз разганяюць сілавікі. Сілавікі наляцелі на дэманстрантаў, якія дайшлі да Юбілейнай плошчы. Чытачы перадаюць, што ў Масюкоўшчыне было чуваць стрэлы. Людзі скандуюць у бок сілавікоў: "Забойцы!". Бусік з'язжае ад групы пратэстоўцаў пад улюлюканне.


13:35 Сілавікі перакрылі вуліцу Прытыцкага і ўезд з МКАД на Каменнай Горцы. Чуваць выбухі і стрэлы каля парка Паўлава.

Калона пратэстоўцаў колькасцю некалькі тысяч чалавек рухаецца па вуліцы Багдановіча. Людзі з нацыянальнай сімволікай скандуюць: «Жыве Беларусь!»

Калона каля 200 чалавек рухаецца па вуліцы Прытыцкага.

13:30 Шматтысячная калона ва Уруччы, перакрыўшы рух на дарозе, рушыла ў бок цэнтру гораду. Побач з калонай машына ДАІ ды некалькі ціхароў.
Вось як выглядае сітуацыя ў менскай Малінаўцы. Чытачы паведамляюць, што частка пратэстоўцаў выйшла на дарогу, скандуюць «Жыве Беларусь!»


13:25 Людзі маршыруюць па Мінску. Калоны павялічваюцца.
У Каменнай Горцы застаюцца некалькі соцень чалавек. Сілавікі пасля кропкавага хапуна і страляніны зʼехалі.

13:20  Ва Уруччы вялікая калона ўжо дасягнула каля 4000 чалавек. Да яе далучаюцца меншыя калоны з іншых раёнаў гораду. Людзі выйшлі на дарогу, але прапускаюць грамадскі транспарт. 

Зачынілі метро Каменная горка.

Відэа зь іншага ракурсу. Бачна, што людзі не разьбягаюцца, а працягваюць рухацца па вуліцы.


13:16 Такія карціны цяпер у кожным куточку Мінска









13:10 Супраць людзей, якія стаяць у раёне мэтро «Каменная горка» сілавікі прымянілі спэцсродкі.
Затрыманні ў Малінаўцы і Лебядзіным, у Бараўлянах

13:05 Ва Уруччы сабраліся каля 2000 чалавек, людзі працягваюць падыходзіць. Да акцыі падʼехаў сіні бус. Людзі крычаць у яго бок «Фашысты!», але ніхто не выходзіць.

Недзе пачынаюцца затрыманні


13:00 У Каменнай Горцы сабралася каля 250 пратэстоўцаў. Людзі чакаюць падыходу іншых калонаў. Паведамляецца пра бусы з АМАПам каля «Рыгі» і станцыі метро «Пушкінская». Па Ангарскай у Менску цяпер ідзе калёна ў некалькі соцень



 На Нямізе адбываецца дзіўная рэч: проста навідавоку, не хаваючыся, людзі са знешнасцю алказалежных бяздомнікаў п’юць гарэлку. 8 чалавек, потым да іх падышлі яшчэ 4. Іх не чапае міліцыя, яны проста стаяць і п’юць гарэлку. 

12:50 Выйшлі на вуліцы жыхары мікрараёна Лебядзіны. Людзі сабраліся таксама ў Чыжоўцы, Каменнай Горцы, збіраецца Грушаўка і Усход

Сухарава




Чыжоўка, Малінаўка, Жукоўскага далучаюцца.

12:30  У Мінску адмененыя прыпынкі грамадскага транспарту на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Я.Купалы да Інстытуту Культуры ў абодвух напрамках.

12:20 У адным з раёнаў Менску на марш пачынаюць збірацца людзі з бела-чырвона-белымі сцягамі. Тэлеграм-канал Антона Матолькі паведамляе аб шматлікіх кропках збору.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: