Такога яшчэ не было ў Беларусі: мора людское на Маршы Свабоды! (фотарэпартаж)

Неверагодная колькасць людзей на праспекце Пераможцаў. Такога яшчэ не бачыла незалежная Беларусь. Адзінства народа пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Жыве Беларусь!


13.45. На плошчы Перамогі вельмі шмат людзей, рушаць па абодвух баках ходніка прама па праспекце. Скандуюць Лукашэнка, сыходзь! Наперадзе адной калоны ідуць беларускія музыкі, за— імі дактары з расцяжкай "Медыкі з народам"

14.00. Частка людзей збочыла на Кісялёва, ідуць у бок Стэлы. Час ад часу скандуюць "Жыве Беларусь!"



14.15. Сотні чалавек ідуць па Машэраваі Скандуюць "Жыве беларусь"

Дэсантнікі ідуць ладным строем, хорам выгукваюць Жыве Беларусь! Астатнія людзі падхопліваюць. Сігналяць машыны і аўтобусы.

Падыходзячы да Стэлы, людзі скандуюць: Сыходзь!


14.30. Пад гатэлем Планета ўжо ўсё ў людзях.
Ля стэлы — аўтазакі і міліцэйскія бусы.
Народ скандуе Сыходзь!

14.35 наш карэспандэнт перадае пра перабоі з інтэрнэтам. Зараз ля Стэлы вельмі шмат люздзей. Вітаюць дэсантнікаў.

14.45 Людзі скандуюць Трыбунал! Жыве Беларусь! Свабоду!


Атмасфера святочная, людзі прыгожа апранутыя, многія з дзецьмі. Няспынна гучаць лрзунгі Жыве Беларусь! Верым, можам, пераможам! Не даруем!

14.50. Народу более і на стэле, нягледзячы на бусы, аўтазакі і АМАПаўцаў, што раз-пораз паказваюцца з іх.
Некаторыя людзі асцерагаліся правакацый, але пакуль што ўсё спакойна.
Міліцэйскія бусы паехалі — машыны загулі, людзі засвісталі, закрычалі Ганьба! Потым — Верым! Можам! Пераможам!

15.00 Паступова народ пераходзіць на бок Стэлы. Уздоўж праспекта Пераможцаў тысячы людзей. Медыкі таксама на Маршы

Людзі здымаюць абутак, каб стаць на лаву.
15.10. Народ падцягваецца з усіх бакоў. Гэта Няміга
Уражвае адзінства людзей: калі нехта пачынае выгукваць лозунгі — усе дружна далучаюцца. Тое ж самае, калі пачынаюць выстукваць далонямі нейкі рытм — гук ідзе хваляй.

15.25. Тым часам па мосце на Машэрава калоны людзей працягваюць ісці да Стэлы. Людзі гукаюць — і гук нібы на стадыёне! Аўтазакі і бусы з'ехалі.
Ад Палацу прафсаюзаў да Стэлы пр. Пераможцаў запоўнены людзьмі. Вельмі святочная атмасфера

15.40. МНС Беларусі — з народам! Людзі скандуюць: Лукашэнка —  у аўтазак

Пакуль мы адзіныя — мы непераможныя! Ярмошыну пад суд! Света! —  скандуюць людзі. Складана ацаніць колькасць людзей у раёне стэлы: усюды, куды сягае вока, народ. Дзясяткі, а мо і сотні тысяч чалавек.


16.00. Неверагодная колькасць людзей на праспекце Пераможцаў. Такога яшчэ не бачыла незалежная Беларусь. Адзінства народа пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Жыве Беларусь!

Людзі ўсё ідуць і ідуць, на мосце — суцэльная калона людзей
Там-сям людзі ўключаюць "Перемен!" Цоя, 30-годдзе смерці якога, дарэчы, было ўчора
Паўсюль людзі абмяркоўваюць: хіба мы праплочаныя п'яніцы і наркаманы? Каму ён гэта кажа?..

16.05. Тое, як людзі ля Стэлы скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!" — чуваць з Пярэспы

17:00 На Камсамольскім возеры заўважаны прагулачны параход пад бел-чырвона-белымі сцягамі, які сігналіць "Жыве Беларусь!"

17:10. Людзі падводзяць шмат бутэлек з вадой, а таксама мяхі для смецця. Сярод дэманстрантаў - хлопец з гумовай куляй, якую ён спаймаў 10 жніўня.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: