Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Маршрут акцыі на 1 мая ў Мінску назвалі «кампрамісным»

На 1 мая апазіцыя ў Мінску плануе акцыю салідарнасці ў падтрымку рэпрэсаваных.

«На 1 мая запланаваны не толькі марш салідарнасці з працоўнымі, але і з усімі грамадзянамі, якія трапілі пад хвалю рэпрэсій», — сказаў, адкрываючы пасяджэнне аргкамітэту Маршу салідарнасці, кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Заяўнік акцыі, намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, абвясціў мяркуемы  маршрут. Збор а 16-й гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук, шэсце па вуліцы Сурганава, мітынг у парку Дружбы народаў.

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД заявіў: «Мы не падзяляем сацыяльныя і палітычныя патрабаванні. 1 мая будзе гучаць голас салідарнасці ў падтрымку ўсіх рэпрэсаваных. Калі ўлада нас зноў не пачуе, наступным крокам будзе агульнанацыянальны страйк».

Прафсаюзны актывіст Аляксандар Еўдакімчык пацвердзіў: май стане месяцам уздыму працоўнай актыўнасці, акцыі запланаваныя ў шэрагу рэгіёнаў краіны.

Алена Яськова, юрыстка БКДП, не выключае, што ўлады паспрабуюць нейтралізаваць кангрэс, паколькі людзі на ўсёй краіне патрабуюць пераменаў і дэмакратычныя прафсаюзы мусяць узначаліць калоны пратэстоўцаў.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька назваў марш «кампрамісным», бо арганізатары пагадзіліся на «непапулярны маршрут»:

«Але мэта — кансалідаваць грамадства, а не раскалоць яго. Арганізатары не выключаюць правакацый 1 мая, хоць ніякіх гвалтоўных захадаў дэмакратычная грамадскасць ніколі не пераследавала».

 www.svaboda.org

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-04-18 13:14:05
«капрамісным» = «кампрамісным»

Каментаваць