«Маршыруй, дзетка!»: што гэта такое і чаму яны робяць рэальна важныя рэчы? (відэа)

Нарэшце «Маршыруй, дзетка!» можна назваць не проста суполкай у фэйсбуку, а паўнавартаснай ініцыятывай.

Аўтар інфаграфікі Кірыл Стаселька

Аўтар інфаграфікі Кірыл Стаселька


З моманту той самай «сустрэчы феміністак» пасля жорсткай крытыкі кіраўніком краіны канцэпцыі закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту прайшло каля двух месяцаў. За гэты час актывісткі вызначыліся з канкрэктнымі крокамі і дзеяннямі для дасягнення сваёй мэты — памяншэнне колькасці выпадкаў хатняга гвалту ў Беларусі.

Напрыклад, ужо запушчана петыцыя па пытанню распрацоўкі і прыняцця закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Беларусі, якая сабрала пад дзве тысячы подпісаў. У сацыяльных сетках, інстаграме ды фэйсбуку, актывісткі ініцыятывы актыўна кантактуюць з фаловерамі, якія цікавяцца тэмай хатняга гвалту і хочуць дапамагчы палепшыць сітуацыю ў Беларусі ў гэтым плане.  

Актывісткі ініцыятывы ўпершыню распавялі пра свае планы і ідэі, «унутраную кухню» і асаблівасці працы ў «Маршыруй, дзетка!». Глядзіце ў нашым інтэрв’ю.

#stophateby 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!